Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за фатаздымкі працягнецца ў чацьвер

абноўлена
Суд за Belarus Press Photo
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

Суд Ашмянскага раёну разглядае заяву УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі». Рашэньне — 18 красавіка а 16-й.

17.50 У сваім Фэйсбуку Юлія Дарашкевіч напісала: «Судовага рашэньня яшчэ няма, а ўжо патэлефанавалі з крамы „Кніжны салён“ у Менску, у якой прадаваліся нашыя альбомы, і сказалі, што больш ня хочуць іх прадаваць».


16.50 Юлія Дарашкевіч па выніках судовага дня сказала Свабодзе: Працэс паказаў, што ў экспэртаў была непераканаўчая пазыцыя. Але ілюзіяў адносна беларускага правасудзьдзя ў яе няма і яна рыхтуецца да горшага — што альбомы прызнаюць экстрэмісцкімі.
Юлія Дарашкевіч пра суд над фатаздымкамі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00
Наўпроставы лінк



Аляксандар Васюковіч таксама не разьлічвае на справядлівае рашэньне суду, кажа, што ў яго стварылася ўражаньне, што мы размаўляем на розных мовах, іх турбуе толькі каб яны не выглядалі дрэнна.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:30 0:00
Наўпроставы лінк



Вадзім Заміроўскі кажа, што бок фатографаў быў больш пераканаўчым на працэсе, але гледзячы па тым, як судзьдзя адхіляў важныя хадайніцтвы, спадзявацца на станоўчае рашэньне складана. Вадзім кажа, што з-за гэтага працэсу шэраг асобаў ужо адмовіліся ад далейшага супрацоўніцтва з праектам.
Вадзім Заміроўскі пра суд над фатаздымкамі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:25 0:00
Наўпроставы лінк




16.35 Працэс на сёньня скончаны. Рашэньне будзе абвешчанае заўтра а 16-й гадзіне.

Суд за фатаздымкі ў Ашмянах

Юлія Дарашкевіч, Аляксандар Васюковіч і Вадзім Заміроўскі перад будынкам суда
1/10 Юлія Дарашкевіч, Аляксандар Васюковіч і Вадзім Заміроўскі перад будынкам суда
Юлія Дарашкевіч
2/10 Юлія Дарашкевіч
Аляксандар Васюковіч
3/10 Аляксандар Васюковіч
Вадзім Заміроўскі
4/10 Вадзім Заміроўскі
Адвакат Ларыса Атаманчук
5/10 Адвакат Ларыса Атаманчук
Адвакат Аляксандар Бірылаў
6/10 Адвакат Аляксандар Бірылаў
Юлія Дарашкевіч, Аляксандар Васюковіч, Вадзім Заміроўскі
7/10 Юлія Дарашкевіч, Аляксандар Васюковіч, Вадзім Заміроўскі
Натальля Скурат, прадстаўніца КДБ
8/10 Натальля Скурат, прадстаўніца КДБ
Павал Скрабко
9/10 Павал Скрабко
10/10
Previous slide
Next slide


16.30 Выступае Вадзім Заміроўскі. Кажа, што задача фотажурналістыкі ня толькі ў тым, каб паказваць пазытыўныя бакі жыцьця, задача таксама і ў тым, каб уздымаць праблемы, каб грамадзтва бачыла праблемы і вырашала іх. Заміроўскі перакананы, што камісія ня мае дастатковых ведаў, каб рабіць высновы пра якасьць фота.

Просіць адмовіць у задавальненьні заявы КДБ. Экспэрты не глядзелі фота, а рабілі акцэнт на подпісах. Подпісы былі па-беларуску, а яны карысталіся расейскімі слоўнікамі, таму няясна, якой літаратурай яны карысталіся, калі аналізавалі подпісы па-беларуску. Гэта ўсяго толькі думкі асобных грамадзянаў, але гэта ня значыць, што яно так і ёсьць.


16.25 Адвакат Бірылаў падтрымлівае пазыцыю Дарашкевіч.

Кажа, што заяўнік не даказаў таго, пра што напісана ў лісьце. Ня згодны, што ў альбоме толькі нэгатыў, бо фатографы паказалі сьвет так, як яны бачаць. Можна з гэтым пагаджацца ці не, але гэта іхны погляд на нас з вамі.

Бірылаў яшчэ раз паўтарыў, што няма ніякіх доказаў, што ёсьць прапаганда і прыкметы экстрэмізму, і ён просіць не задавальняць пазоў КДБ.
Няма чаго крыўдаваць на люстэрка, трэба рабіць у краіне зьмены

16.24 Выступае фатограф Юлія Дарашкевіч. Яна ня згодная з высновамі камісіі: «Тут спрацоўвае фактар люстэрка: няма чаго крыўдаваць на люстэрка, трэба рабіць у краіне зьмены».

16.22 Выступае фатограф Васюковіч: калі на фота супрацоўнік міліцыі кагосьці б’е, праблема ня ў тым, што я гэта зьняў, а ў тым, што супрацоўнік міліцыі б’е. Васюковіч просіць не прызнаваць экстрэмісцкімі матэрыялы альбома.

16.20 Працэс працягваецца. Выступіла прадстаўніца КДБ, заявіла што не адмаўляецца ад прэтэнзіяў.


16.05 Абвешчаны дзесяціхвілінны перапынак. Пасьля яго пачынаюцца спрэчкі бакоў. Судзьдзя Аляксандар Давыдаў.

15.50 Бірылаў просіць выклікаць усіх іншых экспэртаў, бо Скрабко не адказаў на некаторыя пытаньні. Фатографы і іх прадстаўнікі — за, прадстаўніца КДБ — супраць. Судзьдзя пакуль не выносіць рашэньня.

Адвакатка Ларыса Атаманчук просіць дадаць да справы лісты знакамітых беларускіх фатографаў. Фатографы абараняюць альбом, здымкі, кажуць пра высокі мастацкі ўзровень працаў.

Яшчэ Атаманчук просіць дадаць да справы заключэньне юрыста Гары Паганяйлы.

Паганяйла кажа, што рэчаіснасьць пададзеная праўдзіва, хоць і ёсьць нэгатыў. Аднак гэты нэгатыў нельга назваць экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Журналісты — за тое, каб дадаць дакумэнты на справы. Прадстаўніца КДБ — супраць. Яна кажа, што дастаткова таго, што прагучала на працэсе.

Судзьдзя вырашае далучыць да справы ліст фатографаў, але не дадаў да справы заключэньне Паганяйлы.

Судзьдзя таксама не задавальняе хадайніцтва адваката Бірылава, каб выклікаць іншых экспэртаў.


14.50 Адвакат Бірылаў задае пытаньне прадстаўніцы КДБ. Просіць даказаць кампэтэнтнасьць экспэртаў. Які ў іх стаж?

Прадстаўніца КДБ адказвае, што такіх дакумэнтаў у яе з сабой няма і што вызначаў камісію не КДБ, а мясцовы выканкам.

Судзьдзя тым часам чытае даведку экспэртаў. У залі стала сумна, прысутныя пацягнуліся да мабільных тэлефонаў, чытаць навіны, абнаўляць статусы ў сацыяльных сетках.


Скрабко, экспэрт: трактоўка, як падпісана фота, і тое, што было на самай справе, не адпавядае рэчаіснасьці.

Адвакат Бірылаў: Ці выкарыстоўвалі вы сацдасьледаваньні, што публікацыя альбома падрывала аўтарытэт улады?

Экспэрт ня можа адказаць на пытаньне.

Бірылаў: Ці зьвярталіся экспэрты да замежных краін і міжнародных арганізацыяў, ці зьмяніўся імідж Беларусі?

Скрабко пачынае выкручвацца. Але судзьдзя яго прыпыняе і просіць адказваць канкрэтна.

Скрабко: Не зьвярталіся.

Бірылаў: Як складалі заключэньне?

Скрабко: Усе экспэрты паглядзелі кнігу, а пасьля сабраліся разам і напісалі заключэньне.

Адвакатка Атаманчук: Ці было наўмыснае скажэньне фотаматэрыялаў?

Скрабко: Мы ня можам гэта выявіць.

Скрабко прызнаецца, што болей было прэтэнзіяў да подпісаў пад здымкамі, а не да саміх здымкаў.

«Зыходзілі з таго, якія ўражаньні пакіне альбом у грамадзянаў».

Атаманчук: Ці былі скаргі ад грамадзянаў, якія дазваляюць вам рабіць высновы, што ім зрабілі дрэнна?

Скрабко: Ад грамадзянаў скаргаў не было.

Бірылаў пытаецца: чым абражае здымак, дзе два чалавекі прымяраюць капялюш?

Скрабко: У гэтых дзьвюх асобах можна пазнаць увесь беларускі народ.

Кожны адказ экспэрта выклікае ўсьмешкі ў залі.

Бірылаў: Подпісы ў альбоме па-беларуску, а слоўнікі, якімі вы карысталіся, расейскамоўныя. Чаму?

Скрабко: Карысталіся тым, што больш аўтарытэтнае і больш у карыстаньні.

Бірылаў: У чым нізкі эстэтычны ракурс у фатаздымках з сэрыі «Спорт»?

Скрабко ўзгадвае здымак, дзе тэнісістка Вазьняцкі ў пікантнай позе з ракеткай. Пытаецца: вы лічыце гэта высокім ракурсам?

У залі сьмяюцца.

Бірылаў: Ці правільна я зразумеў, што тэма Чарнобыль, пахаваньне людзей, — гэта непрыгляднае?

Скрабко: Падборка стварае непрыгляднае ўражаньне.

Бірылаў: А дзе тут заклікі за экстрэмісцкай дзейнасьці?

Скрабко ня можа ўцямна адказваць на пытаньне і зноў пачынае чытаць даведку.


14.42 Чытаюць даведку экспэртнай камісіі.

14.39 Выступае Аляксандар Васюковіч. Ён кажа. што калі ў нас ніхто не здымае шчасьлівую Беларусь, дык яна і не трапляе ў альбом. У журы — 10 чалавек з розных краінаў, і ім няма сэнсу выстаўляць Беларусь нэгатыўна.

14.35 Выступае Вадзім Заміроўскі, адзін з арганізатараў конкурсу. Фатаздымкі, якія ўвайшлі ў альбом, — гэта выбар журы. Яно больш кампэтэнтнае, чым экспэрты афіцыйнай камісіі. Умовамі конкурсу забаронена ўмяшаньне фатографа ў фатаздымак. З боку арганізацыяў і грамадзкасьці скаргаў на альбом не было.
Ёсьць інфармацыя, што сканфіскаваныя альбомы ўжо зьнішчаныя і ўся гэтая справа пачалася толькі з-за таго, што мы патрабавалі вярнуць сканфіскаванае

14.26 Выступае фатограф Юля Дарашкевіч. Яна кажа: ёсьць інфармацыя, што сканфіскаваныя альбомы ўжо зьнішчаныя і ўся гэтая справа пачалася толькі з-за таго, што мы патрабавалі вярнуць сканфіскаванае. У альбоме здымкі дзяржаўных, недзяржаўных і міжнародных СМІ. У конкурсу аўтарытэтнае журы. Адмыслова гэтыя здымкі для альбома не падбіраліся. Гэта каталёг вынікаў конкурсу. Чаму такія здымкі? Бо такія падзеі былі ў 2010-м годзе ў Беларусі.

Альбомы размытненыя, на той момант яны былі ў свабодным продажы. Калі нас затрымалі на мяжы, мы вярталіся з выставы. Гэта былі нашы аўтарскія асобнікі. Я везла іх, каб дарыць калегам і аддаць у бібліятэкі.

14.25 Адвакат пытаецца: якія пытаньні задаваліся экспэртам? Прадстаўніца КДБ спрабуе адысьці ад адказу наўпрост. Яна кажа, што альбом разглядаўся ў сукупнасьці. Адвакат просіць паказаць, дзе ў альбоме ёсьць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці.

Прадстаўніца КДБ ня можа паказаць, дзе ў альбоме ёсьць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці і яе прапаганда. Яна зноў кажа, што альбом скажае жыцьцё ў Беларусі. Адвакат пытаецца: ці гэта цягне за сабою пакараньне? Прадстаўніца КДБ кажа, што гэта нэгатыў, аднак яна ня можа адказаць на пытаньне, ці за гэта трэба караць.

14.10 Суд пачынае разгляд справы па сутнасьці. Судзьдзя чытае заяву кіраўніка УКДБ пра тое, што альбом зроблены з парушэньнем дзяржаўных стандартаў і пазначаныя няправільныя выходныя дадзеныя. У заяве гаворыцца, што альбом з мытні забралі ў КДБ. Спэцслужба стварыла камісію, каб тая правяла экспэртызу. УКДБ просіць прызнаць альбом экстрэмісцкім матэрыялам. Прадстаўніца КДБ Скурат цалкам падтрымлівае заяву. Зацікаўленыя асобы і іх адвакаты не прызнаюць прэтэнзіі. Прадстаўніца КДБ тлумачыць, чаму падтрымлівае прэтэнзіі.

Супрацоўнікі КДБ таксама падрыхтавалі заключэньне, што дзейнасьць аўтараў альбома зьяўляецца экстрэмісцкай, аднак складу злачынства ў дзеяньнях фатографаў няма.


14.05 Судзьдзя адхіліў хадайніцтва пра новую комплексную экспэртызу, бо для гэтага няма падстаў.

14.02 У судзе аднавілася пасяджэньне. Адвакат просіць дазволіць здымкі у залі. Усе зацікаўленыя асобы «за», а прадстаўніца КДБ — супраць. Судзьдзя падтрымаў пазыцыю КДБ.

13.17 Бастунец: Судзьдзя і прадстаўнік КДБ выглядаюць вельмі няўпэўнена

11.50 У судзе аб’яўлены перапынак да 14 гадзін. Пасьля перапынку ў залю абяцаюць пусьціць усіх ахвотных.

Адвакаты заявілі хадайніцтва аб тым, каб правесьці альтэрнатыўную экспэртызу фотаальбома.


11.15 Судовы працэс пачаўся. Праходзіць у закрытым рэжыме

10.50 Адвакатка Ларыса Атаманчук
сказала, што падасьць хадайніцтва, каб у суд выклікалі ўсіх сяброў журы фотаконкурсу Belarus Press Photo − 2011. Таксама яна будзе прасіць, каб прадстаўнік Belarus Press Photo прысутнічаў пры зьнішчэньні фотаальбомаў, калі такое рашэньне будзе прынятае.

10.35 У суд прыехалі Юлія Дарашкевіч, Аляксандар Васюковіч і Вадзім Заміроўскі. Таксама каля будынку суду прысутнічаюць журналісты і праваабаронцы Андрэй Пачобут, Андрэй Бастунец, Гары Паганяйла і Барыс Гарэцкі.



10.10. На будынку суду памянілі дзяржаўны сьцяг. Раней лунаў ірваны, а цяпер новы.

У суд выклікалі фатографаў Юлію Дарашкевіч, Вадзіма Заміроўскага і Аляксандра Васюковіча.



Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 году супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбома Belarus Press Photo 2011, які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі зь Літвы.

Разам з позваю фатографы атрымалі копію заявы, якую УКДБ па Гарадзенскай вобласьці адправіла ў суд. З заявы вынікае, што фотаальбом прызнаны экстрэмісцкім на падставе экспэртнай ацэнкі. Экспэртамі выступілі начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Гарадзенскага аблвыканкаму Павел Скрабко і тры выкладчыкі Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы.

КДБ лічыць гэта экстрэмізмам

Гран-пры, Паўсядзённае жыцьцё. I месца, Сяргей Гудзілін Прагляд вячэрніх навін абавязковы для ўсіх салдат. У 21.00 усе вайскоўцы тэрміновай службы абавязаныя глядзець інфармацыйную праграму "Панарама" на дзяржаўным канале беларускага тэлебачаньня. Беларусь, Менская вобласьць, Барысаў, 60 полк сувязі, 6 жніўня 2010 году.
1/24 Гран-пры, Паўсядзённае жыцьцё. I месца, Сяргей Гудзілін Прагляд вячэрніх навін абавязковы для ўсіх салдат. У 21.00 усе вайскоўцы тэрміновай службы абавязаныя глядзець інфармацыйную праграму "Панарама" на дзяржаўным канале беларускага тэлебачаньня. Беларусь, Менская вобласьць, Барысаў, 60 полк сувязі, 6 жніўня 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Навіны. I месца, Васіль Фядосенка

Жанчына спрабуе пачуць сваячку, якая знаходзіцца ў міліцэйскім аўтобусе для затрыманых. Менск , 20 сьнежня 2010 году.
2/24 Навіны. I месца, Васіль Фядосенка Жанчына спрабуе пачуць сваячку, якая знаходзіцца ў міліцэйскім аўтобусе для затрыманых. Менск , 20 сьнежня 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Навіны. II месца, Сяргей Гапон 19 сьнежня 2010 году, Менск, плошча Незалежнасьці. Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Спэцназавец падымае ўдзельніка акцыі пратэсту каля разьбітых дзьвярэй Дома ўраду.
3/24 Навіны. II месца, Сяргей Гапон 19 сьнежня 2010 году, Менск, плошча Незалежнасьці. Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Спэцназавец падымае ўдзельніка акцыі пратэсту каля разьбітых дзьвярэй Дома ўраду.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Навіны. III месца, Васіль Фядосенка

Рабочыя перадаюць парэшткі нямецкіх салдат, якія загінулі ў Другую ўсясьветную вайну, у час перапахаваньня каля вёскі Шчаткава, 9 лістапада 2010 году.
4/24 Навіны. III месца, Васіль Фядосенка Рабочыя перадаюць парэшткі нямецкіх салдат, якія загінулі ў Другую ўсясьветную вайну, у час перапахаваньня каля вёскі Шчаткава, 9 лістапада 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Людзі ў навінах. I месца, Віктар Драчоў Жанчына адпачывае пасьля збору ўраджаю пшаніцы ў сьпякотны дзень (+32 C). Вёска Юр'ева, каля 75 км на поўнач ад Менску, 4 жніўня 2010 году.
5/24 Людзі ў навінах. I месца, Віктар Драчоў Жанчына адпачывае пасьля збору ўраджаю пшаніцы ў сьпякотны дзень (+32 C). Вёска Юр'ева, каля 75 км на поўнач ад Менску, 4 жніўня 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Людзі ў навінах. II месца, Генадзь Мажэйка

Беларускі паэт і кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падчас перадвыбарчага туру па краіне. Менская вобласьць, Барысаўскі раён, сьнежань 2010 году.
6/24 Людзі ў навінах. II месца, Генадзь Мажэйка Беларускі паэт і кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падчас перадвыбарчага туру па краіне. Менская вобласьць, Барысаўскі раён, сьнежань 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Людзі ў навінах. III месца, Тацяна Зяньковіч

20 сьнежня 2010 году, Менск. Маці затрыманага падчас акцыі супраць фальшаваньня выбараў прэзыдэнта Беларусі 19 сьнежня чакае пад сьценамі СІЗА інфармацыі пра месцазнаходжаньне сына.
7/24 Людзі ў навінах. III месца, Тацяна Зяньковіч 20 сьнежня 2010 году, Менск. Маці затрыманага падчас акцыі супраць фальшаваньня выбараў прэзыдэнта Беларусі 19 сьнежня чакае пад сьценамі СІЗА інфармацыі пра месцазнаходжаньне сына.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Спорт. I месца, Уладзімер Нікалайчык<br />
25 чэрвеня 2010 году, на рацэ Іслач, мыцьцё з брандспойта.
8/24 Спорт. I месца, Уладзімер Нікалайчык
25 чэрвеня 2010 году, на рацэ Іслач, мыцьцё з брандспойта.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Спорт. II месца, Віктар Байкоўскі<br />
&nbsp;<br />
Напружаны момант. Футбольны матч &laquo;Дынама&raquo; (Берасьце) &ndash; &laquo;Дынама&raquo; (Менск). Берасьцейскі стадыён.
9/24 Спорт. II месца, Віктар Байкоўскі
 
Напружаны момант. Футбольны матч «Дынама» (Берасьце) – «Дынама» (Менск). Берасьцейскі стадыён.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Спорт. III месца, Віктар Драчоў<br />
Тэнісістка Каралін Вазьняцкі (Данія) жартам прымае ўдзел у дабрачынным матчы супраць беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.
10/24 Спорт. III месца, Віктар Драчоў
Тэнісістка Каралін Вазьняцкі (Данія) жартам прымае ўдзел у дабрачынным матчы супраць беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Паўсядзённае жыцьцё. II месца, Віктар Байкоўскі. Ранішні цягнік Менск &ndash; Берасьце. Чыгуначны вакзал.
11/24 Паўсядзённае жыцьцё. II месца, Віктар Байкоўскі. Ранішні цягнік Менск – Берасьце. Чыгуначны вакзал.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Паўсядзённае жыцьцё. III месца, Віктар Драчоў
	&nbsp;

	Два чалавекі прымяраюць кепкі на вулічным рынку ў вёсцы Хваенск, каля 270 км на поўдзень ад Менску. 20 жніўня 2010 году.

	&nbsp;
12/24 Паўсядзённае жыцьцё. III месца, Віктар Драчоў   Два чалавекі прымяраюць кепкі на вулічным рынку ў вёсцы Хваенск, каля 270 км на поўдзень ад Менску. 20 жніўня 2010 году.  
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Народныя традыцыі. I месца, Натальля Аблажэй Вадохрышча.
13/24 Народныя традыцыі. I месца, Натальля Аблажэй Вадохрышча.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Народныя традыцыі. II месца, Аляксандар Васюковіч&nbsp; Сьвечкі на могілках у вёсцы Баруны, Гарадзенская вобласьць, Беларусь. Па традыцыі на Дзяды людзі ставяць на магілы запаленыя сьвечкі. 1 лістапада 2010 году.
14/24 Народныя традыцыі. II месца, Аляксандар Васюковіч  Сьвечкі на могілках у вёсцы Баруны, Гарадзенская вобласьць, Беларусь. Па традыцыі на Дзяды людзі ставяць на магілы запаленыя сьвечкі. 1 лістапада 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Народныя традыцыі. III месца, Уладзімер Нікалайчык. 25 ліпеня 2010 году, Мядзел, праваслаўная царква. Шлюб.
15/24 Народныя традыцыі. III месца, Уладзімер Нікалайчык. 25 ліпеня 2010 году, Мядзел, праваслаўная царква. Шлюб.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Партрэт. I месца, Дзьмітры Кляпіцкі. Цені ад навагодніх упрыгожаньняў падаюць на праекцыйны экран у менскім начным клюбе The Black Door падчас навагодняга выступу прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
16/24 Партрэт. I месца, Дзьмітры Кляпіцкі. Цені ад навагодніх упрыгожаньняў падаюць на праекцыйны экран у менскім начным клюбе The Black Door падчас навагодняга выступу прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Партрэт. II месца, Алег Рубчэня&nbsp; 9 кастрычніка 2010 году, Слуцак. Кадэты Менскай абласной кадэцкай вучэльні сабраліся ў холе пасьля цырымоніі пасьвячэньня ў кадэты, каб сваякі маглі зрабіць агульную фатаграфію на памяць.
17/24 Партрэт. II месца, Алег Рубчэня  9 кастрычніка 2010 году, Слуцак. Кадэты Менскай абласной кадэцкай вучэльні сабраліся ў холе пасьля цырымоніі пасьвячэньня ў кадэты, каб сваякі маглі зрабіць агульную фатаграфію на памяць.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.

	Партрэт. III месца, Андрэй Лянкевіч

	&nbsp;

	Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік. 2 лістапада 2010 году. Менск, Беларусь.
18/24 Партрэт. III месца, Андрэй Лянкевіч   Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік. 2 лістапада 2010 году. Менск, Беларусь.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.

	Мастацтва і забавы. I месца, Вячаслаў Цуранаў&nbsp;

	&nbsp;

	3 лістапада 2010 году, Менск. Нацыянальны мастацкі музэй. Упершыню праходзіць выстава мастака Барыса Заборава.
19/24 Мастацтва і забавы. I месца, Вячаслаў Цуранаў    3 лістапада 2010 году, Менск. Нацыянальны мастацкі музэй. Упершыню праходзіць выстава мастака Барыса Заборава.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
&nbsp;Мастацтва і забавы. II месца, Алена Жукава

	&nbsp;

	Менск, Акадэмія мастацтваў, 4 сьнежня 2010 году. Плястычны спэктакль &laquo;Ня Танцы&quot; пад кіраўніцтвам беларускага незалежнага рэжысэра Яўгена Карнягі.

	&nbsp;
20/24  Мастацтва і забавы. II месца, Алена Жукава   Менск, Акадэмія мастацтваў, 4 сьнежня 2010 году. Плястычны спэктакль «Ня Танцы" пад кіраўніцтвам беларускага незалежнага рэжысэра Яўгена Карнягі.  
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.

	Мастацтва і забавы. III месца, Натальля Аблажэй&nbsp;

	&nbsp;
	Артыст прымае ўдзел у нэон-шоў. Менск, 29 сакавіка 2010 году.
21/24 Мастацтва і забавы. III месца, Натальля Аблажэй    Артыст прымае ўдзел у нэон-шоў. Менск, 29 сакавіка 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Прырода. I месца, Натальля Аблажэй. &nbsp;Птушаняты махнаногага сыча сядзяць на галінцы дрэва ў лесе. Ускраіна Менску, 25 мая 2010 году.
22/24 Прырода. I месца, Натальля Аблажэй.  Птушаняты махнаногага сыча сядзяць на галінцы дрэва ў лесе. Ускраіна Менску, 25 мая 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.

	Прырода. II месца, Аляксандар Васюковіч

	&nbsp;

	Коні пасуцца ў полі непадалёк ад вёскі Навасёлкі, Беларусь. 30 кастрычніка 2010 году.
23/24 Прырода. II месца, Аляксандар Васюковіч   Коні пасуцца ў полі непадалёк ад вёскі Навасёлкі, Беларусь. 30 кастрычніка 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Прырода. III месца, Аляксей Мацюшкоў&nbsp;

	&nbsp;

	Беларусь, Ворша. Паляўнічыя лайкі заганяюць кабана на найбуйнейшай у СНД фэрме па гадоўлі лаек. 5 лютага 2010 году.
24/24 Прырода. III месца, Аляксей Мацюшкоў    Беларусь, Ворша. Паляўнічыя лайкі заганяюць кабана на найбуйнейшай у СНД фэрме па гадоўлі лаек. 5 лютага 2010 году.
Экспэртыза канфіскаваных летась на мытні альбомаў «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год прызнала іх экстрэмісцкімі. КДБ распачаў справу. У суд выклікаюць Юлію Дарашкевіч – фатографа і арганізатара конкурсу «Прэс-фота Беларусі», а таксама фатографа Вадзіма Заміроўскага. Фота, у якіх экспэртыза пабачыла экстрэмізм і абразу нацыянальнай годнасьці грамадзянаў Беларусі. Здымкі з сайту Belarus Press Photo (pressphoto.by) публікуюцца з дазволу арганізатараў конкурсу.
Previous slide
Next slide


Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец лічыць, што ў выніку суду пэрсанальных пакараньняў ня будзе, але альбом могуць зьнішчыць:

«Вельмі цяжка спрабаваць угадаць рашэньні беларускіх судоў. Але я хацеў бы разьлічваць, што беларускае правасудзьдзе будзе сапраўды правасудзьдзем і што заява УКДБ ня будзе задаволеная. Калі ж рашэньне суду задаволіць заяву і альбом будзе прызнаны экстрэмісцкім выданьнем, то ён будзе ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх выданьняў, гэты сьпіс будзе апублікаваны ў рэспубліканскай прэсе, а самі альбомы будуць зьнішчаныя. Што да пэрсанальных наступстваў для арганізатараў конкурсу, выдаўцоў фотаальбома ці фатографаў у выглядзе адміністрацыйнай адказнасьці, то гэта тэарэтычна магчыма толькі пасьля таго, як выданьне прызнаецца экстрэмісцкім. Аднак такіх выпадкаў у Беларусі ніколі не было».

Раней экстрэмісцкімі выданьнямі былі прызнаныя фільм пра падпольны ліцэй «Урокі беларускай мовы» польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага і запіс канцэрту беларускіх і польскіх музыкаў у Варшаве «Салідарныя зь Беларусьсю».
Тэмы гэтага артыкулу

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG