18 сакавіка ў Крычаўскі раённы аддзел міліцыі для тлумачэньняў выклікалі заснавальніка выданьня Ўладзімера Кудраўцава і галоўнага рэдактара Сяргея Няроўнага. Журналісты паведамілі, што нагодай для заявы ў пракуратуру сталася публікацыя «Прыгонныя» ў лютаўскім нумары газэты пра аплату працы ў ПМК.
«Паводле маёра Дзюбанава з Крычаўскага аддзелу міліцыі, мы ўзьвялі паклёп на ПМК № 280. У публікацыі гаварылася пра тое, што адміністрацыя не выплачвала тры месяцы заробкі працоўным. Скаржніца лічыць, што гэта паклёп на прадпрыемства», — кажа Сяргей Няроўны. Журналіст бачыць у скарзе спробу чэрыкаўскай улады адпомсьціць «Вольнаму гораду» за крытыку.
«Калі б ПМК хацела дзейнічаць паводле закону аб СМІ, то яна б магла зьвярнуцца ў рэдакцыю з патрабаваньнем надрукаваць абвяржэньне. У газэце ёсьць нашыя тэлефоны. На гэтым канфлікт быў бы вычарпаны. Але скаржніца адразу зьвярнулася ў Чэрыкаўскую пракуратуру. Гэта дае падставы казаць, што гэта палітычны ціск за тое, што мы крытыкуем чэрыкаўскіх чыноўнікаў. Гэта нам помсьцяць праз праваахоўныя органы», — лічыць Сяргей Няроўны.
Бухгальтарка прадпрыемства Анжэла Сімак настойвае, што газэта «Вольны горад» сваёй публікацыяй узьвяла паклёп на ПМК. Грашовых прэтэнзіяў да выданьня скаржніца ня мае, але патрабуе абвяржэньня. Калі спатрэбіцца, кажа яна, будзем судзіцца.
«Яны ж не мяне зьняважылі асабіста, а нашу арганізацыю. Яны не нанесьлі мне матэрыяльнай шкоды, а толькі маральную. У публікацыі абсалютная няпраўда. Заробак мы выплачваем своечасова, а ня так, як яны напісалі, што не плацілі тры месяцы. Калі б яны да мяне прыйшлі, я ім усё паказала б. Мы дзяржаўная арганізацыя і для ўсіх адкрытыя. У пракуратуру я падала ўсю дакумэнтацыю са сьпісамі, як мы налічваем заробкі», — тлумачыць сытуацыю Анжэла Сімак.
Невялікі артыкул «Крепостные» пісаўся са слоў жонкі працаўніка ПМК, якая патэлефанавала ў рэдакцыю «Вольнага гораду». Як вынікае з публікацыі, жанчына заяўляла, што ейны муж ня можа атрымаць заробак за тры месяцы. Прасіла дапамагчы. У артыкуле гаворыцца, што ёй параілі зьвярнуцца ў інспэкцыю па ахове працы.