Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнэдыкт XVI сышоў


Папа Бэнэдыкт XVI у апошні дзень свайго пантыфікату пакінуў Ватыкан і вылецеў гелікоптэрам у летнюю папскую рэзыдэнцыю Кастэльгандольфа.

Бэнэдыкт XVI пакінуў сваю пасаду сёньня а 22 гадзіне паводле менскага часу. 85-гадовы папа, якія сыходзіць у адстаўку з прычыны слабога здароўя, атрымае тытул «ганаровага папы».

Сёньня падчас разьвітальнай сустрэчы з кардыналамі папа заклікаў іх праявіць «еднасьць» у выбары ягонага наступніка і паабяцаў «безумоўнае паслушэнства» чалавеку, які зойме пасьля яго пасаду каталіцкага лідэра сьвету.

Чакаецца, што наступны пантыфік будзе абраны да велікодных сьвятаў у канцы сакавіка.

Бэнэдыкт XVI быў першым папам за апошнія 600 гадоў, які сам зрокся сваёй пасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG