Раніцай Яўген Скочка перазахаваў у адну зь ямін-магілаў чалавечыя парэшткі, якія надоечы валанцёры знайшлі ва ўрочышчы.
Пацярпелы ад апёкаў абаронца Курапатаў Алесь Поклад дагэтуль знаходзіцца ў апёкавым цэнтры Менскага шпіталю хуткай дапамогі. Паводле лекараў, ягоны стан здароўя — сярэдняй цяжкасьці.