Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах — чарговая талака


Любоў Лунёва, Менск

(Кішкурна: ) "У мяне тут расстраляныя два дзядзькі. Адзін у 1937 годзе, а другі ў 1938. Праз тры дні. Там шыльдачка і крыж... Мы выкарчоўваем гэтыя кусты, бо яны тут усё запаланілі — не прайсьці, нічога не відаць. Тут будзе прыгожа. Можна будзе прыйсьці, памянуць сваіх продкаў, а не хавацца. Вунь некалькі купак па дзесяць чалавек. Сядзяць, п’юць, вогнішчы на магілах. Побач зь імі міліцыя. Яна правярае нас, не дазваляе нам тут знаходзіцца, а гэтым кажа: "Гуляйце, хлопцы". Ну, гэта ж браты па розуму".

Тут адказны сакратар Управы БНФ Аляксей Кавалец:

(Кавалец: ) "Мы прыходзім сюды, каб уладкаваць гэтае месца, каб паставіць крыжы на тых месцах, якія зьяўляюцца пахаваньнямі. Тут багата ляжыць людзей, якія ў свой час вызначыліся, як патрыёты Беларусі".

Мікалай Стоцык, мужчына вельмі сталага ўзросту, разам з Анатолем Крываротам усталёўвае крыж:

(Стоцык: ) "Я прынёс крыжы, каб ушанаваць памяць загінулых ад бальшавіцка-камуністычнай улады. З майго роду шмат людзей пацярпелі ад бальшавіцкіх рэпрэсіяў. І з матчынага, і з бацькавага. Амаль нікога не знайшоў... Толькі ведаю, дзе мая сястра ляжыць. Каля ракі Ула".

Людзі разьлічваюць да Радуніцы правесьці яшчэ дзьве талакі, каб прыбраць тэрыторыю народнага мэмарыялу ад хмызьняку й сьмецьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG