Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 5 ЖНІЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пралетар”, 1933 год:

“Калгас да ўборкі непадрыхтаваны. На неаднаразовыя папярэджаньні з боку сельскага савету і парт’ячэйкі такі не адрамантаваныя. Нават ёсьць выпадкі, калі вычышчаныя з калгаса рэжуць іх на дровы. Клясавы вораг актыўна дзейнічае, каб сарваць збожжапастаўкі. На 30 ліпеня ўначы быў падпалены найлепшы ток, але злачынцы дагэтуль ня злоўленыя. Трэба са ўсёй рашучасьцю таксама ўдарыць і па тых, хто дагэтуль гніла-лібэральна адносіўся да падрыўной дзейнасьці кулацкіх элемэнтаў”.


“Звязда”, 1953 год:

“На Палесьсі ідуць здымкі каляровага кінафільма “Дзеці партызана” па сцэнарыю Т.Калтунова. Гэта першы каляровы мастацкі фільм, які ствараецца кінастудыяй “Беларусьфільм”. Фільм расказвае аб шчасьлівым жыцьці совецкіх рэбят — дзяцей партызана, які сьмерцю храбрых загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб працоўных буднях і высокай пільнасьці совецкіх людзей. Кіруюць здымкамі рэжысэры Л.Голуб і Н.Фігуроўскі. Апэратар ляўрэат Сталінскай прэміі А.Булінскі. Музыку для фільма пішуць кампазытары Г.Папоў і Д.Лукас. Тэкст песень — А.Астрэйкі. У галоўных ролях здымаюцца народны артыст СССР Малчанаў, артысты Волкаў, Шпінфель, Шпігель. Ролі дзяцей партызана — Алесі і Міхася выконваюць вучаніца маскоўскай школы Наташа Зашчыпіна і вучань 42-й менскай школы Віктар Камісараў”.


“Звязда”, 1993 год. Юрась Ляшкевіч апісвае ўражаньні ад убачанага падчас паводкі:

“Кажуць, калі ляціш над Століншчынай на верталёце, то гэты край падобны зараз на рысавыя плянтацыі ў Кітаі ці на бязьмежнае мора. Мая камандзіроўка сюды якраз супала з другім ударам воднай стыхіі. Калі першы нанесла неба, то другі рыхтавала рака. Дажджы засталі людзей зьнянацку. А паводку на рэках чакалі. Амаль за двое сутак Льва, Гарынь і Прыпяць пакінулі свае берагі. Тоны вады зьмялі на сваім шляху нетрывалыя дамбы і ўмацаваньні, залілі тысячы гектараў лесу, сенажацей, палеткаў, адрэзалі хутары і нават цэлыя вёскі ад цэнтру”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG