Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 31 ЛІПЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Савецкая Беларусь”, 1943 год:

“Нямецкі гарнізон горада Б. укамплектаваны ў большасьці з паліцэйскіх. Апошнія ўсё больш пачынаюць парываць са сваім ганебным становішчам, бо разумеюць, што немцы, выкарыстаўшы іх, пасьля пакінуць, як шчанюкоў, ці проста перастраляюць. Гэтымі днямі да партызан атрада тав. К. прыйшлі 12 паліцэйскіх, якія рашылі змыць ганьбу крывёю ў барацьбе з акупантамі. Яны зьнішчылі сваіх начальнікаў-немцаў і прынесьлі з сабою ў атрад 3 ручныя кулямёты, ротны мінамёт, 9 вінтовак і многа патронаў. Камандваньне атрада дало магчымасьць былым паліцэйскім у баях з немцамі змыць з сябе ганебную пляму іх мінулага”.


“ЛіМ”,1983 год. Галоўны рэдактар часопісу “Нёман” Анатоль Кудравец:

“Думаючы пра рэалізацыю пастановы ЦК КПСС “Аб творчых сувязях мастацка-літаратурных часопісаў з практыкай камуністычнага будаўніцтва”, рэдакцыя “Нёмана” заключыла дагавор на доўгатэрміновае творчае супрацоўніцтва з калектывам мэліяратараў “Галоўпалесьсеводбуда”. Дагавор прадугледжвае сустрэчы супрацоўнікаў часопісу і яго пісьменьніцкага актыву з працаўнікамі перасоўных мэханізаваных калён, расказ часопіса пра будні і дасягненьні працоўных калектываў і праблемы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Для практычнага ажыцьцяўленьня гэтых задач рэдакцыя стварыла літаратурны пост часопіса ў Прыпяцкай зоне мэліярацыі”.


“Ударны фронт”, 1993 год. Адкрытае пісьмо-заява Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь:

“Шматгадовы гістарычны вопыт вучыць, што абарончы саюз нам патрэбны, як паветра, як хлеб. Аднак кіраўнік нашай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч разам зь Зянонам Пазьняком і яго камандай у сродках масавай інфармацыі і на мітынгах выступаюць супраць заключэньня дагавору аб калектыўнай бясьпецы. Мы адабраем і падтрымліваем нашага дэпутата Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, які ня толькі на сэсіі Вярхоўнага Савету, але і на сустрэчах з насельніцтвам пераканаўча і аргумэнтавана даказвае значэньне саюза аб калектыўнай бясьпецы. Паколькі Старшыня ВС Станіслаў Шушкевіч наўмысна ня лічыцца зь пераважнай большасьцю народных дэпутатаў, іх рашэньне беспардонна ігнаруе, мы лічым неабходным, каб сэсія Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь патрабавала яго неадкладнай адстаўкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG