Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 21 ЛІПЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Советская Белоруссия”, 1963 год. Рыгор Шырма пад загалоўкам “Ліся, песьня!” піша:

“Ня могуць не выклікаць трывогі і тыя абставіны, што на другой рэспубліканскай дэкадзе самадзейнага мастацтва не было аніводнага добрага духавога аркестру. Але ж найбольш любімы і даступны народу жанр музычнага мастацтва — гэта духавы аркестар. Аказваецца, асобныя кіраўнікі на месцах у пагоні “за модай” замест існоўных духавых аркестраў напляжылі ў раёнах, на прадпрыемствах, у навучальных установах так званыя эстрадныя аркестры, ці, інакш гаворачы, джазы амэрыканскага пашыбу з рэпэртуарам пошлай рэстараннай музыкі. Ці ня час надаць духавым аркестрам поўныя правы музычнага грамадзянства?”


“Вечерний Минск”, 1973 год:

“У Цэнтральнай кнігарні адкрылася тэматычная выстава-продаж, прысьвечаная слаўнаму юбілею ў жыцьці нашай партыі — 70-годзьдзю ІІ зьезду РСДРП. Пра слаўны шлях Камуністычнай партыі расказваюць шырока прадстаўленыя кнігі, брашуры, плякаты, выдадзеныя нашымі выдавецтвамі. Хочацца адзначыць, што значны попыт у пакупнікоў маюць работы У.І.Леніна “Расказ пра ІІ зьезд РСДРП”, “Ленін і замежныя арганізацыі РСДРП”. Асобнае месца займае кніга “Гераічны шлях КПСС”, у якой расказваецца пра слаўны шлях нашай партыі, пра яе аўтарытэт сярод працоўных усяго сьвету. Прадаўцы кнігарні згодна пажаданьням пакупнікоў могуць скамплектаваць спэцыяльныя бібліятэчкі”.


“Звязда”, 1993 год. Падборка інфармацыі “На роднай мове”:

“Прыкладна палавіна вучняў у школах рэспублікі ў новым навучальным годзе будуць вучыцца на роднай мове. Як паведаміў карэспандэнту РІДа начальнік упраўленьня агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Г.Пятроўскі, першыя клясы ў новым навучальным годзе выйдуць на ўзровень патрабаваньняў Закону аб мовах, а гэта азначае, што 75–80% вучняў будуць вучыцца на беларускай мове, 67% школьнікаў будуць вучыцца на роднай мове ў другой і крыху менш — у трэцяй клясе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG