У Беларусаў ёсьць такая загадка-прыслаўка: "І да мяса трэба закраса" або
"Недасол на місе -- перасол на сьпіне". Бяз солі ў любой страве і ў любой
справе прэсна. Гэта Хрыстос сказаў апосталам: "Вы будзеце сольлю зямлі".
Спрадвеку соль у Беларусі была завазная. Чумакавалі чумакі беларускія,
па соль едучы да Чорнага мора. А як выявілася, у Беларусі сваёй солі залягала
гэтулькі, што можна паўсьвету засаліць.
Шкада, што радовішчы солі знайшлі на самых багатых землях Случчыны.
Па савецку -- гэта значыць, па барбарску -- пачалі здабываць соль, сапсавалі
тэрыконамі прыгожыя краявіды. Ёсьць пагроза засаліць землі да Балтыі. Ужо
цяпер вынайдзены савецкі гібрыд -- салёная хвалёная слуцкая бэра. Ёсьць
небясьпека, што пустапарожныя шахты могуць проста абрушыцца.
Засаліць бы ў бочках усіх савецкіх кіраўнікоў, што так пазьдзекваліся
з багатай зямлі, каб нашчадкі памылак не паўтаралі.
Рыгор Барадулін
Самае папулярнае
1