Раскоп: “мейсца, у якім праводзяцца архэалягічныя раскопкі культурнага
пласту”. Народжаныя ў абязьлічаных местах і мястэчках падсавецкае Беларусі,
у раскопах мы шукалі нашага “культурнага пласту”.
Тады, з-пад шуфляў, нам адкрывалася адвечнае аблічча нашага нібы зруйнаванага
краю, што чакаў нас гэтак доўга, а цяпер вяртаўся нават не з падпольля,
а, літаральна, з падзем’я.
З раскопу зноў паўставалі сонцу магутныя падмуркі, карані нашае
нязнанае Бацькаўшчыны – Ратуша, кляштар Дамініканаў, Сьвятадухаўская царква.
Тут, у Верхнім Горадзе, утварылася славутая “Талака”. Ад падмуркаў-каранёў
пачыналася адраджэньне. З раскопаў мы вярнулі наш “культурны пласт”.
У старасьвецкай камяніцы па вуліцы Бернардынскай, адпрацаваўшы ў раскопе,
мы штодня складалі нашыя шуфлі – у кутку, насупраць бел-чырвона-белых сьцягоў,
якія потым несьлі на Дзяды.
Мікола Пачкаеў
Самае папулярнае
1