Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Калі казаць пра знакавую падзею ў сваім жыцьці, дык для мяне гэта быў ліпень 1988 году, калі я, малады лейтэнант, прыехаў з усёй сваёй сям’ёй, з маленькім сыночкам у іншы полк. Гэты полк месьціўся ў Ніжнім Тагіле, а першы полк быў у Воткінску. Воткінск – гэта радзіма Пятра Ільіча Чайкоўскага, дарэчы.

І на пачатку службы ў гэтым палку ўсё было проста цудоўна, я быў афіцэрам без праблемаў. Зь мяне цешылася начальства, я цешыўся і з палка, і з начальства таксама. Знакавым быў той дзень (па-мойму гэта было 2 ліпеня, калі не памыляюся) калі перд усёй ротай мой камандзір, маёр Базылеў, пачаў мяне дужа выхоўваць: “Ня трэба так мякка размаўляць з салдатамі, ня той пароды гэта людзі. Прымусь адціскацца, прымусь бегаць вакол часткі. Мала дзесяць кругоў – дай дваццаць, мала дваццаць – дай трыццаць!” І гэтак далей, і гэтак далей.

Ну што, я, разумеючы сэнс выразу “афіцэрская годнасьць”, перад усёй ротай адказаў: “Таварыш маёр, прабачце, але зьдзеквацца над салдатамі я ня буду”. Далёй былі пагрозьлівыя крыкі: “Лейтэнант ка мне… Кругом марш… Бегам марш…” Камандзір быў асаблівы чалавек, быў аматарам боек з малодшымі афіцэрамі. Такая мэтода выхаваньня – выклік да сябе ў кабінэт, і далей ідзе такая выхавальная бойка. Што ён рабіў з салдатамі, можна толькі здагадвацца.

Вось гэта быў дзень, калі я з афіцэра без праблемаў, калі можна так сказаць, стаў вельмі не падабацца свайму камандзіру. З гэтага дня ўсё, што я ні рабіў, ўсё стала кепскім. Даходзіла нават да абсурда, калі ведучы сваю роту ў кінатэатар, у цырк, у спартовую залю, я, аказваецца, падрываў баявую гатоўнасьць роты і, безумоўна, усіх узброеных сілаў савецкага саюза. Безумоўна, я з гэтым не згаджаўся. Скончылася тым, што цэлы год мне даводзілася даказваць, што я чалавек, што я афіцэр, хаця на пагонах толькі дзьве зоркі. Былі прыезды дадому, быў шантаж і правакацыі ў адносінах да маёй жонкі. Ну а правакацыі як рорбяцца? Робяцца вельмі адпрацаваным чынам: “Дарагая спадарыня, супакойце, калі ласка, вашага неўтаймоўнага мужа, а то вельмі далёка паедзеце служыць”. Вось такім чынам яны спрабавалі ўплываць і на маю жонку. Дзякуй Богу, мая жонка ўсё вытрымала.

Але ня вытрымаў, напэўна я, бо праз год пасьля гэтага знакавага выпадку я зразумеў, што ў 22 гады мне трэба нешта мяняць.

Ігар Мухін-Рабінок

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG