Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2008 годзе ў Беларусі лячылася 60 тысяч замежнікаў, у 2011-м — ужо 115 тысяч. Экспарт мэдычных паслугаў склаў больш за 16 мільёнаў даляраў. За 2012 год статыстыкі яшчэ няма. Але згодна з Праграмай сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2011–15 гады, на экспарце мэдпаслугаў краіна плянуе зарабіць 200 мільёнаў даляраў.
Дырэктар агенцтва «MedTravelBelarus» Уладзіслаў Андросаў кажа, што ёсьць тры асноўныя крытэры, якія прывабліваюць замежнікаў, што выбіраюць для лекаваньня Беларусь: кошт паслугаў, якасьць і даступнасьць:
«Калі пачынае набіраць папулярнасьць стаматалёгія, расейцы едуць лячыць зубы — значыць, мы фармуем брэнд, імідж. У кожнай сфэры ёсьць патэнцыял. Да прыкладу, афтальмалёгія. У Беларусі пасьпяхова праводзяцца такія апэрацыі, якія не выконваюцца ва Ўкраіне — трансплянтацыя рагавіцы вока. Таму трэба вывучаць нашы магчымасьці і глядзець, зь якімі працэдурамі ёсьць праблемы за мяжой».
Экспартаваць мэдычныя паслугі Беларусь пачынала з трох кірункаў —стаматалёгіі, плястычнай хірургіі і афтальмалёгіі. На сёньняшні дзень прапануюцца паслугі ў 14 кірунках: кардыялёгія, нэўралёгія, артапэдыя, анкалёгія, трансплянтацыя органаў, экстракарпаральнае апладненьне. Замежнікаў вабяць перш за ўсё кошты.
Дырэктар Цэнтру рэпрадукцыйнай мэдыцыны «Эмбрыё» Алег Тышкевіч:
«15–20% — гэта ў нас пацыенты з-за мяжы. Большасьць, вядома, расейцы, але ёсьць украінцы, літоўцы, пацыенты з Заходняй Эўропы: італьянцы, немцы, пацыенты зь Вялікай Брытаніі, Злучаных Штатаў.
У нас таньней, чым у Расеі, у паўтара-два разы як мінімум. У Расеі няма дзяржаўнага цэнаўтварэньня нават у дзяржаўных установах, калі гэта платная працэдура. Сама працэдура бязь лекаў каштуе 50–60 тысяч расейскіх рублёў, гэта 2 тысячы даляраў. У нас працэдура каштуе 1,5 тысячы даляраў. У камэрцыйных жа цэнтрах сама працэдура бязь лекаў каштуе каля 140 тысяч расейскіх рублёў. Гэта даволі прывабная сытуацыя, што да кошту і якасьці».
Карэспандэнтка: «А для беларусаў, расейцаў і, да прыкладу, брытанцаў ці амэрыканцаў — кошты адрозьніваюцца?»
«Незалежна ад колеру скуры і пашпарту ў нас цана аднолькавая».
Эндапратэзаваньне тазасьцегнавога сустава ў РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі каштуе 6 тысяч даляраў, у Расеі — да 10 тысяч, у Эўропе — да 30 тысяч. Надзвычай папулярныя паслугі плястычных хірургаў. У апошнія два гады краіна пачала зарабляць на перасадцы органаў. Для беларусаў трансплянталёгія — цалкам бясплатная. Для замежнікаў перасадка печані каштуе 40–45 тысяч даляраў, сэрца і ныркі — 35 тысяч, плюс абсьледаваньне — яшчэ як мінімум 3 тысячы. Так, увосень беларускія трансплянтолягі пасьпяхова перасадзілі печань былому кіраўніку ізраільскага «Масаду».
Трансплянтолягі і чыноўнікі Мінздраву сьцьвярджаюць, што орган можа быць перасаджаны замежніку толькі ў тым выпадку, калі ён не падыходзіць беларускаму грамадзяніну, які стаіць у лісьце чаканьня, і што на замежнікаў прыпадае ня больш за 10% ад усіх перасадак. Але нават мэдыкі да гэтага ставяцца скептычна:
«Ёсьць сьпіс людзей, якія чакаюць органу — так званы ліст чаканьня людзей, якія чакаюць, да прыкладу, ныркі. І калі зьяўляецца нырка і ёсьць чалавек, які гатовы заплаціць за трансплянтацыю гатоўкай, ясна, што яго бяруць у першую чаргу. Адна з такіх асноўных праблем у беларускай сыстэме аховы здароўя і ў дзяржаве ўвогуле — тое, што вельмі шмат хлусьні. Замест таго, каб шчыра гаварыць пра праблемы і пра тое, што робіцца дзеля іх разьвязаньня. Таму што, з аднаго боку, хочацца і бясплатную мэдыцыну захаваць, а зь іншага боку, хочацца яшчэ і грошыкаў зарабіць».
Асноўная плынь так званых мэдычных турыстаў — расейцы, украінцы, жыхары іншых краін СНД, літоўцы. Але адмысловых мэдычных візаў для замежнікаў у Беларусі няма, і гэта стрымлівае плынь ахвотных з краінаў Эўропы, кажа экспэрт у галіне турызму Лілія Кобзік:
«Гэта вельмі сьціпла сказана, што яны ня валяць. Па-першае, да нас нязручна трапіць: тут і візы, і мяжа, само афармленьне. У нас заўсёды нейкія кардоны, высьвятленьні: хто, навошта… Для турыстаў не павінна быць бар’ераў: гэта свабоднае асяродзьдзе, безбар’ернае. Калі робяцца нейкія бар’еры, гэта ўжо пытаньне. За апошні год, калі немагчыма стала атрымаць візу ў аэрапорце для замежнікаў, у чыіх краінах ёсьць беларуская амбасада, у некалькі разоў гэтая плынь скарацілася: у 2–2,5 раза».
І калі жыхарам эўрапейскіх краінаў візу атрымаць крыху прасьцей, то для некаторых краінаў гэта вялікая праблема, кажа дырэктар агенцтва «MedTravelBelarus» Уладзіслаў Андросаў:
«Калі гэта пацыенты зь Лібіі, Нігерыі, Банглядэш, якія хочуць за свае грошы лекавацца, — ім не даюць візы, таму што баяцца, што тыя пачнуць іміграваць. Мы тэлефануем у аддзел МЗС, які займаецца выдачай візаў, і кажам, што хоча прыехаць пацыент з Банглядэш, — пытаюцца: „Навошта ён вам?“ Нават пры тым, што мы робім усе дакумэнты на гэтых кліентаў, бярэм на сябе адказнасьць — усё адно глядзяць зь недаверам і апаскай і чыняць усялякія перашкоды».
Тым ня менш пэрыядычна ў Беларусі лекуюцца цэлыя групы параненых паўстанцаў зь Лібіі, распавяла загадчыца аднаго з афтальмалягічных аддзяленьняў:
«У іх наступствы ваенных траўмаў. Дзяржава заключыла нейкую дамову. Яны да нас прыходзяць, прыносяць гарантыйны ліст на лячэньне. І мы іх лечым на платнай аснове. За іх плаціць амбасада. І яны ня толькі ў нас, яны ў розных клініках. Але часьцей у дзённым стацыянары яны лечацца, бо ў гатэлі „Эўропа“, вядома, лепшыя ўмовы, чым у клініках. І не харчуюцца яны ў нас разам з хворымі, ім возяць ежу з рэстарацыі. Лечым замежнікаў, дзяржава забясьпечвае экспарт платных паслугаў, а мы лечым».
Але ўмовы ў мадэрнізаваных беларускіх клініках часта не задавальняюць нават расейцаў. Масквічка Натальля ня першы раз прыяжджае ў Беларусь на абсьледаваньні. Зараз прыехала на плянавую апэрацыю:
«Расейцы едуць у Беларусь таму, што мэдычныя паслугі таньнейшыя. Але хацелася б, паколькі паслугі платныя і для расейцаў значна даражэйшыя, чым платныя паслугі для беларусаў, — каб акрамя прафэсійных рук хірургаў, кваліфікацыі, досьведу былі і нармальныя ўмовы, палаты з прыбіральняй, душам».
Дарэчы, за лячэньне замежнікаў, якія плацяць немалыя грошы, самі беларускія лекары амаль нічога не атрымліваюць:
«Платныя пацыенты звычайна ўсоўваюцца паміж бясплатнымі. Лекару за гэта практычна нічога ня плаціцца».
Мэдыкі прызнаюцца, што з-за замежнікаў часам пераносяцца і плянавыя апэрацыі беларусам. На думку лекара аднаго зь вядучых навукова-практычных цэнтраў…
«Сам пасыл заганны. Мадэрнізавалі, паднялі на новы ўзровень сыстэму аховы здароўя, і зараз трэба пераходзіць да экспарту мэдычных паслугаў — гэта няправільна. Спачатку трэба належным чынам забясьпечыць сваіх. Тут ссоўваюцца акцэнты і блытаюцца паняцьці. Ахову здароўя мадэрнізоўвалі на грошы беларускіх падаткаплатнікаў і для беларускіх падаткаплатнікаў, каб народ беларускі меў належную сыстэму аховы здароўя. А ня дзеля таго, каб гэтая сыстэма зарабляла грошы. Яна можа зарабляць, але гэта трэба не такімі мэтадамі рабіць».
Экспэрт у галіне турызму Лілія Кобзік перакананая:
«Наўрад ці мы пераўзыдзем базу, пачынаючы ад Швайцарыі і да Карлавых Вараў тых жа. Што да СПА-працэдураў, аздараўленьня — у нас суседзі-літоўцы вельмі разьвітыя. Значыць, мы заўсёды ідзем нейкім сваім шляхам. І зараз таксама ім пайшлі. Мы шукаем такія кірункі, дзе больш нікога няма. У прынцыпе, гэта правільна. Нешта занадта таннае для тых жа расейцаў ці іншых катэгорыяў мы прапаноўваем. Але якую якасьць? Ну не бывае вельмі таннае вельмі добрым!»
Тым ня менш яшчэ ў 2010 годзе на IV Усебеларускім сходзе Аляксандар Лукашэнка назваў задачай нумар адзін для мэдыцыны пераход да экспарту паслугаў. Вось чыноўнікі і выконваюць пастаўленую зьверху задачу.

Калі зьяўляецца нырка і ёсьць чалавек, які гатовы заплаціць за трансплянтацыю гатоўкай, ясна, што яго бяруць у першую чаргу

Мы тэлефануем у аддзел МЗС, які займаецца выдачай візаў, і кажам, што хоча прыехаць пацыент з Банглядэш, — пытаюцца: „Навошта ён вам?“