Ад пачатку 1930-х ён двойчы мадэрнізаваўся, але сёньня практычна ні па якіх парамэтрах не адпавядае патрабаваньням UEFA. Хоць 1 сьнежня пачаўся дэмантаж трыбунаў, дагэтуль невядома, хто будзе займацца рэканструкцыяй футбольнай арэны. Аляксандар Лукашэнка загадаў перагледзець вынікі тэндэру, у якім пераможцам была абвешчаная вугорская кампанія «Грабаплан». Быў распачаты новы конкурс, прыём заявак на які спыняецца 5 сьнежня. У ліку галоўных прэтэндэнтаў на перамогу экспэрты называюць набліжаную да ўладаў фірму «Трайпл», чый кіраўнік Юрый Чыж — таксама гаспадар каманды менскага «Дынама».
За апошнія паўтара дзясятка гадоў у Беларусі ўзьведзена больш за 30 хакейных палацаў, але не пабудавана ніводнага футбольнага стадыёну, які б адпавядаў чатыром зоркам па клясыфікацыі UEFA. І гэта пры тым, што дасягненьні футбалістаў на міжнароднай арэне — дзякуючы перадусім высілкам барысаўскага БАТЭ — непараўнальныя са сьціплымі вынікамі беларускіх хакеістаў. Трэнэр каманды дублёраў барысаўскага БАТЭ, у мінулым гулец менскага «Дынама» Юрый Пудышаў называе сапраўднай ганьбай умовы, у якіх гуляюць беларускія футбалісты і рыхтуюцца новыя футбольныя кадры:
«Дзеці бедненькія на „Дынама“ асфальт ужо колькі гадоў узрываюць! Я жыву нібыта і далекавата ад стадыёну, і то дыхаць немагчыма, а як там трэніравацца? Ну што гэта, у рэшце рэшт? Ганьба натуральная! І такія футбалісты, як Бялькевіч, Хацкевіч, Глеб — усе знакамітыя людзі — таксама ў такіх умовах былі. Мы езьдзілі гуляць у Жлобін, дык нават там хоць і штучную паляну паклалі, але ж якасную. А каб таленавітым дзецям стварыць нармальныя ўмовы, Беларусь расквітнела б. Толькі з-за гэтага праблемы — мала ўвагі аддаецца, надзвычай мала. Але футбольная Беларусь была, ёсьць і будзе, таму што народ любіць футбол. Я ж памятаю, калі ў свой час гуляў за менскае „Дынама“, Кандрацьеў гуляў, цяперашні трэнэр зборнай, па 50 тысяч прыходзіла, квіткоў не дастаць было. Дый зараз, каб усё было на мазі, народ таксама хадзіў бы. Вось адзначылі 30-годзьдзе нашай перамогі, згуляла БАТЭ, і „Дынама“ зачыняць. Спадзяюся, пад гэтую шуміху і асфальцік узарвуць, як лічыш? Так і напішы: можа, нарэшце зрэжуць той асфальцік?»
Пра неабходнасьць збудаваць футбольную арэну, адпаведную патрабаваньням Саюзу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA), дзяржаўныя чыноўнікі раз-пораз гавораць, але да рэалізацыі задумаў справа так і не дайшла. Абяцаны новы стадыён за менскай кальцавой дарогай у Шчомысьліцы застаўся віртуальным праектам. На ўзроўні размоў спынілася аднаўленьне стадыёну «Трактар». Звыш тэрмінаў закапаліся будаўнікі ў Барысаве, дзе ўзводзіцца хатняя арэна для БАТЭ. Гады пайшлі на тое, каб вырашыць, што рабіць з «Дынама»: увогуле вызваліць месца ў цэнтры для камэрцыйных праектаў альбо паспрабаваць асучасьніць «вэтэрана»? Урэшце вырашана ажыцьцявіць татальную рэканструкцыю з захаваньнем акружной арачнай сьцяны, якая ўнесена ў сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны.
Абвешчаны тэндэр на пераабсталяваньне «Дынама» ў чыста футбольны стадыён выйграла вугорская кампанія «Грабаплан», на рахунку якой удалы вопыт узьвядзеньня такога кшталту аб’ектаў у розных краінах сьвету. Двухбаковае пагадненьне ва ўрачыстай атмасфэры было падпісанае сёлета ў ліпені ў менскай Ратушы. Вугорцы браліся выканаць увесь аб’ём працаў «пад ключ» за два зь невялікім гады, меркаваны кошт — блізу 150 мільёнаў эўра.
Аднак месяц таму пляны нечакана парушыў Аляксандар Лукашэнка. На адмысловай нарадзе ён выказаў сумнеў адносна «выверанасьці рашэньня» аб перадачы стадыёна «адной з замежных фірмаў». Ён выказаў меркаваньне, што рэалізаваць задуму можна і без прыцягненьня замежных крэдытаў, спаслаўшыся на тое, што кампанія «Трайпл» гатовая ўкласьці 30 мільёнаў эўра ўласных сродкаў. На распараджэньне Лукашэнкі быў абвешчаны новы конкурс на канцэпцыю рэканструкцыі стадыёна. Заяўкі прымаюцца да 5 сьнежня, а ўжо да 10 сьнежня на стол кіраўніку краіны павінен легчы архітэктурны праект з пазначэньнем інвэстара, агульнага бюджэту і пералікам адказных за рэалізацыю чыноўнікаў.
Аглядальнік спартовай газэты «Прессбол» Сяргей Вярсоцкі кажа, што нечаканае становішча «па-за гульнёй», зафіксаванае ўладамі для вугорскага «Грабаплану», досыць нечаканае і можа выліцца ў непажаданыя наступствы:
«Я размаўляў з прадстаўніком вугорскай фірмы, які сказаў, што самы спэцыфічны момант — гэта ўзгадненьне з UEFA, сэртыфікацыя UEFA. Бо выходзіць, што з самага першага цьвіка, самай першай шрубы трэба праектаваць і будаваць, зыходзячы з жорсткіх патрабаваньняў. Таму тут цэлы спэктар пытаньняў, бо фактычна з сэртыфікатам UEFA трэба весьці будоўлю з нулявога цыклю, а не прыкідваць ужо ў канцы — адпавядае гэта стандартам ці не? Прадстаўнік „Грабаплану“ менавіта на гэтым акцэнтаваў увагу, кажучы, што не такая гэта і простая задача. А якраз у іх адпаведны досьвед ёсьць: за апошнія 8–10 гадоў збудавана больш за дзясятак стадыёнаў з наступнай сэртыфікацыяй ва UEFA. Тым больш што „4 зоркі“, на якія замахваецца „Дынама“, — гэта даволі высокі ўзровень. Прынамсі, у Беларусі ніхто да гэтага нічога падобнага не рабіў. Але наколькі гэта складана — я магу меркаваць толькі па выказваньнях прадстаўніка вугорскага боку».
У Камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму ўдакладнілі, што на конкурс даслана ўжо больш за два дзясяткі праектаў, якія экспэрты пачнуць вывучаць ужо заўтра. Паўторна ўдзельнічае ў «спаборніцтвах» і вугорская кампанія «Грабаплан». Дарэчы, асноўнай прэтэнзіяй да вугорцаў, агучанай ужо пасьля нарады ў прэзыдэнта, стала нібыта завышаная працэнтная стаўка па крэдыце, які «Грабаплан» браўся даць Беларусі. Калі ж дакумэнты падпісваліся, беларускі бок задавальняла ўсё.
Нягледзячы на спушчаныя Лукашэнкам сьціслыя тэрміны рэалізацыі праекту, гісторыя з рэканструкцыяй «Дынама» зноў рызыкуе загрузнуць у бясконцых узгадненьнях ва ўладных кабінэтах. Так, адказны ва ўрадзе за спорт віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік лічыць, што як толькі будзе канчаткова зацьверджаны праект рэканструкцыі, трэба абвяшчаць новы тэндэр — з мэтай выявіць, хто пабудуе таньней і хутчэй. І сьледам за Лукашэнкам удакладніў: гэта не абавязкова павінна быць замежная кампанія і замежны банк.

Фактычна з сэртыфікатам UEFA трэба весьці будоўлю з нулявога цыклю, а не прыкідваць ужо ў канцы — адпавядае гэта стандартам ці не?