Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі расказаў пра «вельмі прадуктыўную» размову з Трампам


Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў пра размову з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам 11 кастрычніка.

Паводле яго слоў, бакі мелі «добрую, вельмі прадуктыўную размову»: у прыватнасьці, ён павіншаваў Трампа з угодаю адносна прыпыненьня агню на Блізкім Усходзе:

«Гэта моцны вынік. І калі ўдаецца спыніць вайну ў тым рэгіёне, дакладна іншыя войны могуць быць спыненыя, у тым ліку і гэтая расейская вайна».

Украінскі лідэр расказаў Трампу пра апошнія расейскія атакі на энэргетыку і падзякаваў за гатоўнасьць падтрымаць Украіну.

«Абмеркавалі магчымасьці ўзмацніць нашу СПА і дамоўленасьці, якія мы рыхтуем адносна гэтага. Ёсьць добрыя варыянты, моцныя ідэі, як рэальна ўзмацніць нас. Патрэбна гатоўнасьць расейцаў браць удзел у сапраўднай дыпляматыі. Дзякуючы сіле гэта можна забясьпечыць. Дзякую, спадару Прэзыдэнт!» — падсумаваў Зяленскі.

Трамп пакуль не камэнтаваў размову.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG