Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два ў адным: Мар’яна Садоўская і Тарас Чубай


Тарас Чубай
Тарас Чубай

У гэтым выпуску перадачы — народная лемкаўская песьня «Кедь ми прийшла карта».

Звычайна ў нашай рубрыцы гучыць аўтарскае выкананьне, а потым пазьнейшая вэрсія, але ў гэтым выпадку такое немагчыма, бо песьня народная. Хутчэй за ўсё, яна зьявілася на мяжы ХІХ і ХХ стагодзьдзяў. Належыць яна лемкам — жыхарам Карпатаў, якія у той час былі ў Аўстра-Вугорскай імпэрыі, спавядалі грэкакаталіцкую веру, і чыя мова падобная да літаратурнай украінскай, але мае вялікія ўплывы польскай і славацкай.

Як гэта часта бывае зь песьнямі памежжа, яна існуе ў розных варыянтах. На свае вушы даводзілася чуць, як у чэскім шынку музыкі выконвалі яе па-славацку. Гучала яна даволі па-танцавальнаму, але сёньня мы паслухаем больш лірычныя варыянты гэтай рэкруцкай песьні, у якой герой просіць бацьку пайсьці замест яго на вайну. І на пачатку — выкананьне Мар’яны Садоўскай, украінскай сьпявачкі, якая ўжо шмат гадоў жыве на эміграцыі ў Нямеччыне.



У 2000 годзе лідэр львоўскага гурту «Плач Ерэміі» Тарас Чубай з шэрагам іншых украінскіх музыкаў запісаў альбом «Нашы Партызаны». На ім былі рэчы, якія сьпявалі ва ўкраінскай паўстанцкай арміі, сярод іх і гэтая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG