Аўстрыйскае выданьне Кurier піша, што выбары праходзяць без апазыцыі і ва ўмовах расчараваньня ды абыякавасьці.
Кurier адзначае: «Беларусь выбірае, і гэта гучыць як парадокс. Аднак… У нядзелю ў краіне, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка, адбудуцца парлямэнцкія выбары. У краіне, дзе галоўны голас мае прэзыдэнт, а парлямэнт, у лепшым выпадку, — выканаўчы орган. Дзьве найбуйнейшыя беларускія апазыцыйныя партыі байкатуюць галасаваньне і тым самым выказваюць свой пратэст супраць палітызаваных судовых органаў, кішэнных чыноўнікаў і СМІ, супраць татальнага ціску на выбарцаў.
Зразумела, ад гэтага апазыцыя нічога ня страціць. Яе нават у папярэднім парлямэнце не прадстаўляў аніводзін дэпутат. Але ўсё ж выбары 2008 году давалі хоць малую, але надзею. Так, паводле ацэнкі АБСЭ, яны не былі дэмакратычнымі. Аднак, тым ня менш, на іх прысутнічалі дыпляматы ды назіральнікі. З боку некаторай часткі апазыцыі выказваліся невялікія спадзяваньні на большую адкрытасьць сыстэмы. Далейшыя падзеі, якія адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, цалкам разбурылі гэтыя мары».
Далей венскае выданьне адзначае:
«Цяперашняя выбарчая кампанія супала зь ператрусамі ў апазыцыянэраў, нападамі на журналістаў, перасьледам актывістаў і папярэднім галасаваньнем, у ходзе якога назіральнікі адзначылі „шырокамаштабныя фальшаваньні“.
АБСЭ назірае за выбарамі і гэтым разам, аднак у больш складаных умовах. Паколькі ў сувязі з выбарамі-2010 сытуацыя абвастрылася, увесну 2011 году з ініцыятывы беларускіх уладаў быў зачынены офіс АБСЭ ў Менску. Эўразьвяз, у сваю чаргу, прыняў санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму. Не бязь цяжкасьцяў ідзе праца і цяперашняй місіі АБСЭ. Гэтак, не атрымалі візы ў Беларусь два акрэдытаваныя назіральнікі ад гэтай арганізацыі, а таксама некаторыя журналісты».
Як падкрэсьлівае дусэльдорфскае выданьне Rheinische Post, у сувязі з адмовай Менску выдаць беларускую візу назіральніцы ад АБСЭ і дэпутатцы Бундэстагу Марылюізе Бэк МЗС Нямеччыны запрасіў у чацьвер на размову амбасадара Андрэя Гіро. Фэдэральны ўрад будзе разглядаць больш жорсткія санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. Кіраўнік ведамства фэдэральнага канцлера Ангелы Мэркель Роланд Пафала, які мае даўнія і рэгулярныя кантакты зь беларускай апазыцыяй, выказаў расчараваньне ў сувязі з маючымі адбыцца ў краіне парлямэнцкімі выбарамі:
«Выбары ў нядзелю не адпавядаюць значэньню гэтага слова», — сказаў Пафала. Лукашэнка, адзначыў ён, працягвае трымаць апазыцыянэраў за кратамі з палітычных прычынаў. Іншыя апазыцыянэры з-за небясьпекі арышту апынуліся на выгнаньні. Нядаўна многія сталі сьведкамі таго, як улады могуць паралізаваць нават асьвятленьне выбарчай кампаніі журналістамі ды назіраньне за ёй.