Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы: Нявыдача візаў не спрыяе ўзнаўленьню дыялёгу паміж ЭЗ і Беларусьсю


Гэтак МЗС Літвы адрэагаваў на факт нявыдачы беларускай візы Эмануэлісу Зінгерысу. Літоўскі парлямэнтар меў намер назіраць за беларускімі выбарамі ў складзе місіі АБСЭ.

МЗС Літвы выказаў жаль з гэтай нагоды — паведамляе літоўскі партал delfi.lt.

«Выбарачныя мэтады пры выдачы візаў назіральнікам на выбарах выклікаюць сур’ёзныя сумненьні ў адкрытасьці Беларусі каштоўнасьцям свабоды выбару і дэмакратыі», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Літвы.

Сёньня ж у МЗС Нямеччыны выклікалі на размову беларускага амбасадара Андрэя Гіро. МЗС Нямеччыны таксама асуджае нявыдачу беларускай візы дэпутатцы Бундэстагу Марылюзе Бэк і літоўскаму парлямэнтару Эмануэлісу Зінгерысу.

19 верасьня двум назіральнікам АБСЭ адмовілі ў выдачы беларускіх візаў. Гэта літовец Эмануэліс Зінгерыс — кіраўнік Камітэту па замежных справах сэйму Літвы, дэпутат Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. І Марылюіза Бэк — сябра ПАРЭ і дэпутат Бундэстагу.

Начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных такім чынам пракамэнтаваў адмову эўрапейскім парлямэнтарам у выдачы беларускіх візаў:

«Гэтыя двое грамадзян зьяўляюцца замежнікамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы. Гэта ніякім чынам не зьвязана з назіраньнем за выбарамі. Мы накіраваныя на канструктыўнае ўзаемадзеяньне зь місіяй АБСЭ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG