Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Год таму былі памілаваныя 11 «дзекабрыстаў»


Мікіта ЛІхавід. Першае фота пасьля вызваленьня
Мікіта ЛІхавід. Першае фота пасьля вызваленьня

14 верасьня 2011 году была памілаваная вялікая група палітвязьняў — 11 чалавек, асуджаных за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году на плошчы Незалежнасьці.

Гэта Аляксандар Атрошчанкаў, Мікіта Ліхавід, Павал Вінаградаў, Фёдар Мірзаянаў, Ільля Васілевіч, Аляксандар Класкоўскі, Дзьмітрый Буланаў, Уладзімер Лобан, Дзьмітрый Новік, Аляксандар Малчанаў, Алег Федаркевіч.

Па-рознаму склаўся лёс гэтых людзей. Фёдар Мірзаянаў і Ільля Васілевіч вучацца ў Польшчы па праграме Каліноўскага.

Уладкаваліся працаваць за мяжой Алег Федаркевіч і Ўладзімер Лобан.

Мікіта Ліхавід працуе ў інфармацыйна-асьветніцкай установе «Плятформа».

Аляксандар Атрошчанкаў — актывіст «Эўрапейскай Беларусі», пасьля вызваленьня ў яго нарадзіўся сын Ніл.

Аляксандар Малчанаў трапіў за краты на паўтара года нібыта за крадзеж мэталалому.

Актывіст «Zмена» — моладзевага крыла «Гавары праўду» — Павал Вінаградаў знаходзіцца пад прафіляктычным наглядам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG