Пра гэта «Свабодзе» паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, які вядзе справу Віктара Чайкоўскага. Сутнасьць гэтай справы ў тым, што 3 траўня 2010 году прадпрымальнік быў папярэджаны Берасьцейскай пракуратурай аб недапушчальнасьці дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Пракуратура палічыла, што такая дыскрэдытацыя мела месца падчас інтэрвію Віктара Чайкоўскага незалежным выданьням. Таму лідара прадпрымальніцкага руху папярэдзілі аб магчымым прымяненьні да яго артыкулу 369-1 крымінальнага кодэксу.
Як распавёў спадар Кісьляк, Віктар Чайкоўскі працяглы час абскарджваў вынесенае яму папярэджаньне, прайшоў неабходныя інстанцыі, аднак посьпеху гэта ня мела. Таму скарга дайшла да Камітэту ААН па правах чалавека:
«Віктар Чайкоўскі зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека на парушэньне яго права мець і распаўсюджваць свае погляды. Ён спачатку зьвяртаўся да Генэральнага пракурора, яго скаргі разглядалі перад гэтым пракурор Берасьцейскай вобласьці. Потым зьвяртаўся ў суд, аднак папярэджаньне яму пакінулі ў сіле. У сваім звароце ў Камітэт ААН Віктар Чайкоўскі піша пра тое, што само існаваньне ў беларускім крымінальным кодэксе артыкулу 369-1 «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь», парушае яго правы:
«Я хачу адзначыць, што гэта вельмі шырокая фармулёўка, бо, фактычна, любая крытыка ўлады можа трапляць пад такі крытэр.»
Артыкул 369-1 быў дададзены ў беларускі крымінальны кодэкс у 2005 годзе. Ён прадугледжвае арышт тэрмінам да 6 месяцаў, або пазбаўленьне волі да двух гадоў.