Як выжываюць у цяперашніх умовах незалежныя выданьні ды іх супрацоўнікі? Як складаюцца лёсы незалежных журналістаў, якія страцілі працу пасьля закрыцьця выданьняў? Чаму ўлады спыняюць спробы зарэгістраваць новыя газэты?
За год тыднёвік «Барысаўскія навіны» праходзіць праз 5–6 судоў
Найдаўнейшае на Меншчыне незалежнае выданьне — газэта «Барысаўскія навіны». Гэты грамадзка-палітычны штотыднёвік выдаецца ад ліпеня 1992 году і распаўсюджваецца ў Барысаве й Барысаўскім раёне.
Заснавальнік і галоўны рэдактар тыднёвіка «Барысаўскія навіны» — Анатоль Букас. Пра галоўнае, што было ў мінулыя гады, і спадзяваньні на лепшую будучыню — у гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды».
«Я веру, што абавязкова надыдзе час, калі тая прыгнечанасьць, што на сёньня існуе ў Беларусі, абрынецца. І мы будзем жыць вольна ды ніхто ня будзе з нас зьдзекавацца».
Карэспандэнт: «За мінулыя амаль 20 гадоў газэта „Барысаўскія навіны“ і яе творчы калектыў зазналі, бадай, усе магчымыя ў Беларусі варыянты ўціску — ад забароны на друк, падпіску, продаж у „Белсаздруку“ і ў гандлі да скасаваньня арэнды на памяшканьне, канфіскацыі абсталяваньня і гэтак далей. У мінулым годзе, як і ў пазамінулым, „Барысаўскія навіны“ прайшлі празь некалькі судоў, але і сёньня газэта даходзіць да свайго чытача. Дзе карані такой трываласьці?»
«Сілы і ўпэўненасьць — у падтрымцы чытачоў»
«Я займаюся сваёй справай. Я — прафэсійны журналіст. І раней, і сёньня для мяне галоўнае, каб чытачы атрымлівалі незалежную інфармацыю, каб ніхто з так званых «вярхоў» не павучаў, якую і калі інфармацыю разьмяшчаць на старонках гэтага выданьня. Ну і, вядома, надае сілы і ўпэўненасьць падтрымка нашых чытачоў.
Карэспандэнт: «Абавязковы клопат рэдактара — журналісты, каб у іх была праца й годная яе аплата».
«Сёньня нельга сказаць, што недзяржаўным журналістам добра жывецца. Таму ў мінулым годзе ад нас сышлі двое журналістаў, а таксама карэктар і вярстальшчык. Прычына — нізкія заробкі.
Аднак спадзяваньні на зьмены да лепшага застаюцца. Пра гэта Анатоль Букас заявіў на пачатку інтэрвію, а завершым гутарку мы добрымі навінамі. Анатоль Букас паведамляе:
«Напярэдадні 20-годзьдзя газэты „Барысаўскія навіны“ мы абавязкова арганізуем сьвяточную сустрэчу, каб павіншаваць супрацоўнікаў і чытачоў. А яшчэ ў бліжэйшых плянах — павялічыць аб’ём нашага выданьня. На сёньня „Барысаўскія навіны“ маюць 24 інфармацыйныя старонкі, а будзе 32 старонкі. Акрамя гэтага, мы выдаём рэклямную газэту „Рэклямны БАРЖОМІ“ — „Барысаў-Жодзіна-Мінск“ на 16-ці старонках. У цэлым наша выданьне з рэклямнай газэтай — гэта 40 старонак».
«Газета Слонімская» — ужо 15 гадоў разам з чытачамі
Адзінае рэгіянальнае незалежнае выданьне на Гарадзеншчыне — «Газета Слонімская» — ужо 15 гадоў выходзіць штотыдзень, хоць ня мае падпіскі празь «Белпошту», не прадаецца ў кіёсках «Саюздруку» і гарадзкіх крамах, а ўлады адмаўляюцца даваць журналістам нават самую звычайную інфармацыю.
Пасьля таго як некалькі гадоў таму слонімскія ўлады пазбавілі рэдакцыю памяшканьня, калектыў дагэтуль ня мае сталага месца. Хату, набытую для рэдакцыі, мясцовыя ўлады адмаўляюцца афармляць дакумэнтальна. Кажа галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук:
«Шчыра кажучы, нават няма пра што і казаць, бо папросту выжываем, і так ужо колькі гадоў. Па-ранейшаму газэту не прадае „Белсаюздрук“, „Белпошта“ не супрацоўнічае, крамы таксама не жадаюць працаваць з намі, бо забараняе выканкам — вось так і жывём. Дрэнна жывём, шчыра кажучы».
«Адносіны зь мясцовымі чыноўнікамі часам даходзяць да абсурду...»
Журналістка Ганна Валадашчук распавядае, што супрацы з уладамі не атрымліваецца, інфармацыі, як гэта належыць згодна з законам, не даюць. Часьцей за ўсё з выканкаму на любы запыт, як яна кажа, можна пачуць наступнае:
Валадашчук: «Пастаянна, калі тэлефануеш, асабліва ў Слонімскі райвыканкам, атрымліваеш адзін і той самы адказ: уся інфармацыя будзе апублікаваная ў дзяржаўнай газэце «Слонімскі весьнік».
Журналістка распавядае, што часам наагул даходзіць да абсурду, калі чыноўнікі прыдумляюць розныя акрэдытацыі і самі ж адмаўляюцца іх даваць, дзяржаўных журналістаў запрашаюць на мерапрыемствы, а перад недзяржаўнымі замыкаюць дзьверы. А таму, маўляў, інфармацыю даводзіцца здабываць самымі рознымі шляхамі, часам хітрасьцю або настойлівасьцю.
«Журналістаў абараняюць і падтрымліваюць чытачы»
Я пацікавіўся ў журналісткі — ці не апускаюцца ў яе і калегаў рукі працаваць у такіх умовах? Ганна Валадашчук кажа, што падтрымліваюць чытачы. І асабліва калі яны зьвяртаюцца ў рэдакцыю як у апошнюю інстанцыю, ты, маўляў, разумееш, што павінен ім дапамагчы.
Валадашчук: «У мяне, наадварот, вялікае жаданьне працаваць. Таму што, нягледзячы ні на што, мы такія ж журналісты, як і тыя, хто працуе ў дзяржаўных СМІ, і маем такія ж правы, як і яны. Таму я і імкнуся працаваць так, каб усё ж атрымаць інфармацыю ў любым выпадку, тым ці іншым спосабам».
«Віцебскі кур’ер» ня можа атрымаць рэгістрацыю ў Беларусі
Адзіная недзяржаўная гарадзкая газэта «Витебский курьер» спрабавала зарэгістравацца афіцыйным чынам на працягу некалькіх гадоў. Але безвынікова, і таму атрымаць рэгістрацыю пастанавілі ў Расеі.
Цяпер «Витебский курьер» — фармальна расейскае выданьне. Але праблемы, па вялікім рахунку, гэта не разьвязала. Бо газэту, якая друкуецца ў Смаленску, міліцыянты альбо супрацоўнікі КДБ спрабуюць перахапіць па дарозе і забраць наклад. Апошні такі выпадак быў каля месяца таму, кажа шэф-рэдактар выданьня Вадзім Баршчэўскі.
«Каля Дуброўна спынілі, машыну забралі, наклад — 10 тысяч паасобнікаў. Мы спадзяваліся, што з 1-га студзеня, калі падпісалі ўсе пагадненьні з Расеяй, будзе прынцып свабоднага гандлю таварамі — газэта ж таксама тавар... Але ціск на нашу газэту працягваецца, і свабоды ў нас няма!»
Не адчуваюць сябе свабоднымі і журналісты «Витебского курьера», гаворыць карэспандэнт Зьміцер Казакевіч:
«Праца журналіста не павінна быць „партызанкай“!»
«Я ня ведаю, як там „у сталіцах“, але ў Віцебску наша праца — цалкам партызанская, такая во „партызанка“! І мне часам хочацца зрабіць плястычную апэрацыю — зьмяніць зьнешнасьць, каб мяне не пазнавалі міліцыянты або асобы ў цывільным, якія так і глядзяць, што ты дастаеш з сумкі. І адразу падбягаюць людзі, якія цябе ўжо ведаюць, бо ты „засьвяціўся“ на нейкіх палітычных судах або акцыях: „Калі вы не схаваеце ваш фотаапарат, то мы вас затрымаем“. За што нас затрымаюць? „За тое, што вы — не афіцыйны журналіст“, — вось так мне аднойчы адказалі».
Зьміцер Казакевіч лічыць, што такое становішча незалежнага журналіста — ненармальнае:
«Праца журналіста не павінна быць „партызанкай“! Мы мусім стаяць на скрыжаваньні інфармацыйных шляхоў, а нас змушаюць залазіць у хмызы і адтуль сачыць, што адбываецца ў сьвеце і ў жыцьці! Мы павінны быць адкрытыя. Нават для тых самых міліцыянтаў. Але ня ў тым сэнсе, каб нас затрымлівалі, каб за намі сачылі, каб нас падслухоўвалі — абы ня даць нам працаваць!»
Намесьнік старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў», юрыст Андрэй Бастунец перакананы, што недзяржаўныя СМІ і іх супрацоўнікі напрацавалі на сёньня ўзаемадапамогу й журналісцкую салідарнасьць для пераадольваньня сытуацыі, у якую іх выціскае дзяржава. Аргумэнты Андрэя Бастунца:
«Калі мы кажам пра пік ціску на недзяржаўныя СМІ з боку ўлады, то апошні такі пік прыпадае на сярэдзіну 2011 году. Менавіта тады была рэальная пагроза закрыцьця «Народнай волі» і «Нашай Нівы», таксама было спынена «Аўтарадыё». Адбываліся масавыя затрыманьні журналістаў.
МЕНШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

ВІЦЕБШЧЫНА

Камэнтар «Свабоды»