Жыхарцы Кастрычніцкага раёну Менску Людміле Белахвоставай супрацоўнікі мясцовага ЖЭСу ўласнаручна перадалі пісьмовае папярэджаньне: калі яна не дэмантуе з гаўбца сваёй кватэры спадарожнікавую антэну, то будзе прыцягнутая да адказнасьці «ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам». Гаворыць Людміла Белахвостава:
«Да мяне прыйшлі супрацоўнікі ЖЭСа, і майстар уручыў мне папярэджаньне, каб я да 5 сакавіка дэмантавала „інжынэрнае абсталяваньне“ — маецца на ўвазе спадарожнікавую антэну. У нашым раёне на дамах усталявана вельмі шмат спадарожнікавых антэн. І калі ЖЭС пачне судзіцца з усімі гэтымі людзьмі, то яму ня будзе часу займацца капітальнымі рамонтамі, якіх таксама зараз шмат праводзіцца ў раёне».
Дырэктар ЖЭСу № 24 Уладзімер Печка свой загад дэмантаваць спадарожнікавыя антэны тлумачыць патрабаваньнем раённай жыльлёва-эксплюатацыйнай службы, якая, у сваю чаргу, спасылаецца на адміністрацыю Кастрычніцкага раёну. Гаворыць Уладзімер Печка:
«Кастрычніцкая адміністрацыя афіцыйна дала нам загад уручыць прадпісаньне на дэмантаж самавольна ўсталяваных кандыцыянэраў і спадарожнікавых антэн. Мы ўжо аднойчы праводзілі гэтую так званую акцыю, а зараз нам яе паўторна сюды скінулі: тэрмінова паведаміць людзям, і да 12 сакавіка каб мы ўжо зрабілі справаздачу. Я даў майстрам, каб яны памножылі і кожнаму, каму ўручаецца прадпісаньне, давалі гэтую пастанову. Што гэта ініцыятыва ня ЖЭСу, што нас абавязалі гэта зрабіць, бо людзі вельмі сварацца».

Жыхары Кастрычніцкага раёну Менску мяркуюць, што новы этап змаганьня са спадарожнікавымі антэнамі можа быць адказам адміністрацыі Кастрычніцкага раёну на актыўнасьць жыхароў у справе абароны мясцовай стаматалягічнай паліклінікі, будынак якой быў прададзены прыватнай камэрцыйнай арганізацыі. Грамадзкія актывісты мяркуюць, што, магчыма, улады таксама спрабуюць працягнуць наступ на атрыманьне грамадзянамі незалежнай інфармацыі. Гаворыць юрыст і праваабаронца Ўладзімер Лабковіч:
«Ідыёцкая ініцыятыва з боку мясцовых уладаў, якая таксама была напачатку трансьляваньня „Белсату“. Калі гэта зьвязана з мэтай далейшай ізаляцыі краіны і спробай пазбавіць людзей альтэрнатыўнай інфармацыі, то падобныя дзеяньні толькі зробяць мінус рэжыму, бо наўрад ці зараз магчымая пабудова нейкай замкнёнай інфармацыйнай прасторы і ізаляванай краіны. Што да юрыдычнага боку, то ўладам спачатку варта было б вызначыць парадак усталяваньня гэтых антэнаў і толькі тады рабіць нейкія абмежавальныя захады. Бо зараз не існуе ніякага дакумэнту, які бы вызначаў парадак усталяваньня гэтых антэн. А калі няма пэўнага парадку ўсталяваньня, то любы парадак правамерны з боку грамадзян. І, канечне, ні пра якую адказнасьць ня можа ісьці гаворкі».