13 кастрычніка а 19-й у Менску ў кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Палічку бібліятэкі папоўніў дакумэнтальны твор дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука "Сьлед матылька. Освальд у Менску". Аўтар дасьледуе менскія гады жыцьця амэрыканскага перабежчыка, які па вяртаньні на радзіму застаўся ў гісторыі як забойца прэзыдэнта Кенэдзі. Сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад кнігі дзеліцца філёзаф Валянцін Акудовіч.
"Аляксандар Лукашук нас падмануў. І як мінімум — двойчы. Яго кніга "Сьлед матылька" мае падзагаловак "Освальд у Менску". Але гэтая кніга зусім не пра Лі Гарві Освальда — забойцу амэрыканскага прэзыдэнта Джона Кенэдзі. Яна — пра той час і тую эпоху, калі адбылося гэтае злачынства. І галоўны герой тут — зусім ня Освальд. Ён адыгрывае адно ролю інтрыгі, якая падбухторвае ўвагу чытача, штурхае ўзяць у рукі кнігу і не выпускаць яе з рук, пакуль кніга не прачытаецца. Але пакуль кніга яшчэ чытаецца, ты разумееш, што гэта зусім не журналісцкае дасьледаваньне, як чакаў, а літаратурны раман у выглядзе журналісцкага дасьледаваньня. Сам Лукашук пазьней патлумачыць, што гэты стыль пісьма сёньня мае назву "New Journalism" і сярод яго заснавальнікаў — такія слынныя пісьменьнікі, як Томас Вулф, Норман Мэйлер, Трумэн Капотэ і, дадам ад сябе, Рышард Капусьціньскі. У гэтым стылі істотныя не герой, ня фабула, ня нават ідэя, як у традыцыйным рамане, а (цытую Лукашука) "што працуе, а што не працуе". Таму другасныя ці ўвогуле як бы выпадковыя пэрсанажы раз-пораз надоўга адсоўваюць загалоўных на другі і трэці плян. І адсоўваюць таму, што яны ў нейкіх эпізодах свайго жыцьця для аўтара і адпаведна для чытача больш цікавыя ды істотныя за галоўнага героя.
А што сам герой? А нічога. Ён пусты, і з гэтага — ніякі. Як ні намагаецца аўтар запоўніць гэтую пустату ўспамінамі пра Освальда тых, хто быў некаторы час побач зь ім, пустаты ня менее. І гэта натуральна. Освальд ня Кенэдзі забіваў. Ён забіваў пустату і нікчэмнасьць самога сябе. Напэўна, шмат каму падаецца, што яму гэта ўдалося, бо пасьля забойства Освальд ужо назаўжды будзе побач і тым як бы нароўні з Кенэдзі. Але гэта — толькі аблуда. Освальд адно падоўжыў расповед пра ўласную нікчэмнасьць яшчэ на доўгія гады".