Уладзімер Плешчанка, кіраўнік Віцебскай абласной рады КХП БНФ, стаяў ля самых вытокаў незалежнага руху ў Віцебску. Для шмат каго як у родным горадзе, так і ўва ўсёй Беларусі ягоны жыцьцёвы і палітычны шлях застаецца прыкладам бескампраміснага і ўпартага змаганьня за ідэалы незалежнай краіны. Гэты шлях стаўся надта цярністым. Ва ўмовах аўтарытарнай краіны адстойваць свае прынцыпы ў ня надта вялікім, хай сабе і абласным, горадзе — значна больш рызыкоўна, чым у сталіцы. Кожны крок насуперак агульнапрынятым меркаваньням і паводзінам адразу і надоўга, а можа і назаўжды, пакідае на табе кляймо героя, вар’ята ці чалавека, небясьпечнага для іншых.
Уладзімер Плешчанка быў постацьцю надта прыкметнай. Ягоная дачка Натальля цяпер выкладае беларускую мову ў віцебскай школе. Цяжар бацькавай вядомасьці падаў і на яе зусім не магутныя плечы:
Натальля Плешчанка: «У мяне заўсёды быў комплекс наконт таго, што мяне неяк ацэньваюць. Ацэньвалі па-рознаму. Адны ўхвалялі бацькаву дзейнасьць, другія ставіліся крытычна. Мне ня вельмі хацелася, каб ведалі людзі, што я дачка Ўладзімера Плешчанкі».
Натальля кажа, што бацькава дзейнасьць безумоўна паўплывала на яе сьветапогляд. Менавіта дзякуючы ягонаму захапленьню беларускай гісторыяй і культурай яна ў 1991 годзе абрала спэцыяльнасьць настаўніка беларускай мовы і літаратуры.
Натальля Плешчанка: «Ён нарадзіўся тут, пад Віцебскам, вёска Вароны — 10 км ад гораду. У простай сялянскай сям’і — бацькі ўсё жыцьцё на зямлі працавалі. Вельмі ён любіў зямлю, у яго гэтая жылка сялянская засталася да канца дзён. Скончыў ён Мінскі радыётэхнічны інстытут, а потым у Віцебску працаваў усё жыцьцё на „Маналіце“. Аддаў усё жыцьцё гэтаму заводу. Нягледзячы на працу, калі мы машыну займелі, ён у вёску езьдзіў амаль што кожны дзень. Маці дапамагаў, калі яшчэ жывая была. І апрацоўка гароду, гэтых сотак, яна на ім была ўся.
У савецкі час мы добра жылі. Заробак інжынэра быў дастатковы, каб і кватэру яны з маці набылі і абставілі, і машыну бацька набыў. Мы шмат езьдзілі, ён вельмі любіў розныя паездкі — такі быў аўтааматар. Аб’езьдзілі амаль увесь Крым на машыне з намётамі.
Але, канечне, усё зьмянілася ў 90-я гады. Я тады студэнткай была. Разваліўся завод, у маці не было працы — скарацілі. Мы харчаваліся толькі тым, што ў вёсцы было вырашчана, бо грошай не хапала».
Для Ўладзімера Плешчанкі жыцьцё незваротна зьмянілася з пачаткам перабудовы. Па словах дачкі і сяброў, ён па натуры быў лідэрам, чалавекам бескампрамісным, адданым і бясконца ўпэўненым у справядлівасьці ідэяў незалежнасьці. Ягоным найбліжэйшым сябрам і паплечнікам доўгія гады заставаўся Барыс Хамайда:
Барыс Хамайда: «Я ніколі ня чуў ад яго расейскага слова, ён заўсёды размаўляў па-беларуску. Што мне яшчэ падабалася ў яго — ён умеў сказаць „не“. Гэта было вельмі важна. Асабліва ў палітыцы. Сказаць „не“, не вагацца: не — і ўсё, і яго не скранеш зь месца».
Уладзімер Плешчанка працаваў інжынэрам-канструктарам на віцебскім заводзе «Маналіт». Пры канцы 80-х стварыў у сваім калектыве суполку БНФ. Па словах Барыса Хамайды, ён быў адным з галоўных арганізатараў супраціву дзейнасьці ГКЧП у Віцебску ў жніўні 1991 году.
Барыс Хамайда: «У жніўні 1991 году, у гэтыя некалькі дзён путчу, мы стаялі на плошчы — Валодзя, я і яшчэ некалькі чалавек. Мы стаім з плякатамі, нас, праўда не чапаюць, а я яшчэ яму кажу: „Слухай, Валодзя, можа, нам галадоўку абвясьціць?“. А ён: „Не сьпяшайся, можа нешта памяняцца...“. І сапраўды, 21-га раніцай ужо путчу канец прыйшоў. Але роля Плешчанкі ў гэтыя дні была вельмі важная: ён прапанаваў ісьці ў аблвыканкам да кіраўніцтва. Мы размаўлялі з намесьнікам віцебскага аблвыканкаму Альбертам Каралёвым, папярэдзілі яго, што недапушчальна супраць людзей ужываць зброю. Потым пайшлі чуткі, што Віцебская авіядэсантная дывізія будзе рухацца на Маскву, каб там „навесьці парадак“. Плешчанка прапанаваў ісьці да камандзіра дывізіі, таксама зь ім размаўляў, казаў, што яны не павінны гэтага рабіць.
А адразу пасьля путчу Плешчанка арганізаваў ахову памяшканьня Віцебскага абкаму партыі, каб не вывозілі маёмасьць. Бо гэта была нашая народная маёмасьць. А яны тады ўсё перапісвалі, прыяжджалі кіраўнікі калгасаў, саўгасаў, нешта сабе забіралі.
Потым мы сабралі мітынг у тысячу чалавек на стадыёне „Дынама“, прынялі рэзалюцыю ад клюбу „За дэмакратычныя выбары“ — патрабавалі, каб забаранілі КПСС, каб забралі партыйную маёмасьць, дэмантавалі камуністычныя помнікі, перайменавалі вуліцы.
І ў гэтыя дні ў яго памірала маці, яна была пасьля інсульту. Я ўяўляю яго стан. І маці памірае, і такая небясьпека над нашай краінай».
Натальля тыя гады памятае мала. Кажа, што бацька ніколі не цягнуў сям’ю ў сваю палітычную дзейнасьць. Але дзякуючы менавіта такім людзям, як Уладзімер Плешчанка і Барыс Хамайда, у 90-я гады палітычнае жыцьцё Беларусі набывала надзвычайную вастрыню:
Барыс Хамайда: «У 1994 годзе мы надрукавалі ў газэце „Выбар“ верш Славаміра Адамовіча „Убей прэзидента“ . І тут таксама вельмі станоўчая рыса Валодзіна праявілася. Я быў рэдактар, і фактычна я нёс адказнасьць. А ён быў сябра рады рэдакцыйнай. І ён узяў на сябе таксама адказнасьць. На сьледзтве сказаў, што мы прымалі агульнае рашэньне надрукаваць гэты верш. І супраць нас узбудзілі крымінальную справу. Напачатку яна была ўзбуджаная як „тэрарызм“, потым яе перакваліфікавалі — „абраза прэзыдэнта“. Адамовіч адседзеў 10 месяцаў у СІЗА. Спачатку ў „амэрыканцы“, а потым тут, у Віцебску. А мы былі пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Мне і яму далі паўтара мільёна штрафу. На 1997 год гэта былі не такія малыя грошы. Скаргу падалі, але ўсё засталося ў сіле. Ні я не плаціў, ні ён не плаціў. І колькі ўвогуле яму давалі штрафаў, колькі ён адседзеў — ніколі штрафы не выплочваў. У нас такое пагадненьне было — не дапамагаць гэтаму рэжыму».
Уладзімер Плешчанка і Барыс Хамайда стварылі і свой фірмовы мэтад палітычнай барацьбы. Яшчэ з 1992 году каля легендарнага ўжо «Сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна — яны сталі распаўсюджваць улёткі, незалежную прэсу. З 1997 году гэтае стаяньне зрабілася амаль штодзённым. А ў 1998-м Уладзімера Плешчанку з трэцяй спробы звольнілі з працы. Пасьля першых двух звальненьняў яму ўдавалася ў судзе давесьці несправядлівасьць дзеяньняў кіраўніцтва заводу:
Барыс Хамайда: «У яго гаспадарка была ў Варонах. Заробку не было, і яму даводзілася на лецішчы вырошчваць буракі, капусту, яблыкі, моркву. Усё гэта цягаў на рынак, трэба было неяк жыць. Была дачка, яна вучылася. Ну, і потым жа ўсё ж такі сям’я. Гэта было да верасьня 1998 году. А потым легендарны Мірон правёў тут акцыю — з пастамэнту скінуў бюст ката беларускага народу Аляксандра Суворава. І вось за гэта затрымалі Валодзю. Яны палічылі, што там нейкія доказы ёсьць, быццам бы ён у гэтым удзельнічаў. Затрымалі, і ён адседзеў у віцебскім СІЗА 7 месяцаў. Але ў судзе нічога даказаць не змаглі. Таму што боты, якія ўзялі ў яго, былі на некалькі памераў большыя за яго нагу і ўвогуле не падыходзілі пад тыя адбіткі, якія былі ў справе. Справа развалілася цалкам».
Натальля Плешчанка: «Мы дакладна нічога ня ведалі, толькі перадачы перадавалі, тэлефанаваць таксама забаранялі. Калі пісаць сталі паўсюль у газэтах, тады мы даведаліся, што зьнік бюст Суворава ў Віцебску. Але ж бюст гэты вагой трыста зь нечым кіляграмаў быў. Ясна, што бацька гэта зрушыць ня мог ні ў якім выпадку. Мы здагадваліся, што гэта была проста чарговая нагода, каб яго затрымаць. Думаю, што прычынай ня толькі гэтая падзея была, а ўся ягоная папярэдняя дзейнасьць — тое, што ён рабіў. І амаль што кожнадзённае стаяньне каля „сіняга дома“. Канечне, гэта раздражняла ўлады.
І пасадзілі яны яго, каб ціха было. Справа нават ня ў гэтым помніку гіпсавым, а ў тым, што гэта пабачаць людзі, пачнуць пра нешта думаць, разважаць.
Толькі тады, празь сем месяцаў, на судзе мы і сустрэліся.
Як ён там адседзеў, таксама мала гаварыў. Расказваў, што скаргі пісаў на ўмовы, якія ў турме былі. Але здароўе, канечне, ён там падарваў капітальна. Я тады яшчэ заўважыла, што ён здаў моцна, пастарэў, як быццам бы 10 год прайшло, а ня сем месяцаў. Знаёмыя мае людзі, якія яго ведалі, таксама... Сяброўка мая ў вёсцы кажа: гляджу, нейкі дзед едзе. Здалёк яна яго не пазнала нават. Састарэў вельмі за гэты час».
Барыс Хамайда: «Ён і ў турме клапаціўся пра людзей. Разам зь ім у камэры быў Ігар Мацьвееў, якога абвінавачвалі ў забойстве. Калі ўжо Валодзя выйшаў, то казаў мне, што гэты чалавек ня мог забіваць. І нават пісаў паперу, каб яго ўмоўна-датэрмінова вызвалілі. І Ігар выйшаў, і прыйшоў да беларушчыны, стаў па-беларуску гаварыць, уступіў у кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю».
Мільённыя штрафы і непахісная пазыцыя бацькі зрабілі трывожным жыцьцё сям’і Плешчанкаў на доўгія гады. Міліцыя і судовыя выканаўцы сталі частымі гасьцямі ў іх кватэры, але спакою не было ня толькі дома, але і па-за ім:
Натальля Плешчанка: «Пашанцавала нам на суседзяў тут у доме. Яны ведалі, канечне, што бацька грамадзкі і палітычны дзеяч; прыходзіла і міліцыя, яго шукалі, апытвалі суседзяў, але суседзі вельмі добрыя ў нас. Ніхто дрэннага слова не сказаў ніколі, ніхто не „падставіў“. А ў вёсцы, дзе ён таксама пэўны час жыў, зь дзяцінства ж яго ведаюць. Там, канечне, стаўленьне было рознае. Хоць ён там ніколі ні з кім не сварыўся, але мы ўжо потым празь міліцыю даведваліся, што нейкі сусед нешта такое нэгатыўнае сказаў у размове зь міліцыянэрам, нехта нейкую плётку пусьціў. Я памятаю, у нас быў маленькі сабачка, дык наш сусед нават яго „бээнэфаўцам“ абзываў».
Барыс Хамайда кажа, што менавіта дзякуючы такім людзям, як Уладзімер Плешчанка, незалежнае палітычнае і культурнае жыцьцё ў Віцебску застаецца вельмі актыўным.
Барыс Хамайда: «Галава ў яго была сьветлая, ён мог хутка пралічваць варыянты. Я яму казаў, што ў цябе не галава, а кампутар. Калі праводзяцца нейкія акцыі, бываюць моманты, што трэба хуценька прыняць нейкае рашэньне. І Валодзя такое рашэньне мог прымаць. Я магу згадаць, калі на коміне ТЭЦ, 50 мэтраў вышыні, легендарны Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг, Уладзімер быў на страхоўцы. І калі Мірон спускаўся ўніз па коміне, яго заўважыў вартавы. Бачыць, чалавек спускаецца, хусткай чорнай закрыты твар, і ён за яго ўхапіўся. Тут Валодзя Плешчанка дастае нейкую „чырвоную корачку“ — білет чытача, ці што, — і кажа, што ён прадстаўнік спэцслужбаў. Мы, кажа вартавому, ужо даўно высочваем яго, дзякуй, што затрымалі. Павялі яны разам Мірона ў памяшканьне, а той зьбег. Тады ўжо вартавы зразумеў, што справа нячыстая... Плешчанку, праўда, адвезьлі ў пастарунак, але выпусьцілі хутка».
У апошнія 20 гадоў гісторыя звыкла ставіць беларусаў перад складаным асабістым выбарам.
Натальля Плешчанка: «Ад людзей я чула рознае. Некаторыя захапляюцца, што чалавек так пражыў жыцьцё. Некаторыя, наадварот, гавораць, што дарэмна — яму гэта трэба было? Згубіў здароўе толькі.
Канечне, мне як дачцэ хацелася б, каб ён пажыў яшчэ шмат. Ён вельмі нэрваваўся з нагоды таго, што адбываецца ў краіне. Неразуменьне людзей раздражняла яго, уплывала на яго характар. Таксама хацелася б, каб і гэтага не было, каб ён быў спакайнейшы».
Уладзімер Плешчанка памёр 20 траўня 2006 году.
Барыс Хамайда: «Ён мне ніколі на здароўе ня скардзіўся, хаця я ведаў, што ў яго тры было інфаркты. У 2006 годзе ён тут ужо хворы зьбіраў подпісы за Зянона. І апошняя адседка была зь ім. Хто гэта ведае, калі сыдзеш, калі твой апошні час? І 25 красавіка мы зь ім стаялі тут у пікеце на плошчы Волі з плякатамі. Яго затрымалі, і мяне затрымалі. Далі 7 сутак, яму і мне. Нас пасадзілі ў адну камэру. І вось мы сядзім, праўда, камэра добрая, я ніколі раней так не сядзеў. Далі нам коўдры, прасьціны, навалачкі. І нават некалькі перадач сябры перадалі. Мы сядзелі добра гэтыя сем сутак. І размаўлялі, размаўлялі, размаўлялі... Я ня ведаў, што гэта апошняя фактычна размова. Гэта 25 красавіка, а 20 траўня ён памірае.
Я паехаў на лецішча, а нешта на душы цяжка-цяжка. Вось працую на гародзе і думаю: нешта адбылося. І сапраўды — ён памірае ў суботу, а яшчэ працую суботу-нядзелю. А тады сотавага тэлефона ў мяне не было. І вось я прыехаў дахаты, а тут мне тэлефануе журналістка і кажа: „Барыс Ханунавіч, Валодзя памёр“.
Што рабіць? Я зьбіраюся ўжо ўвечары, думаю, трэба ісьці да яго, хоць апошнюю ноч. І я пайшоў пешшу ў Вароны, гэта 11 кілямэтраў зь Віцебску. Прыйшоў туды, ужо ён у труне. І так я ноч ня спаў, а ўсю ноч ляжаў. На наступны дзень было пахаваньне яго. Вось так я зь ім і разьвітаўся».
Сьмерць Уладзімера Плешчанкі стала ня толькі прыватнай трагедыяй сям’і і сяброў. Але і азнакай новага палітычнага і духоўнага стану беларускага грамадзтва.
Натальля Плешчанка: «Сама атмасфэра такой апатыі, канечне, паўплывала, бо размаўляю з калегамі, настаўнікамі беларускай мовы, і чую такое, што «апускаюцца рукі, неяк нешта зламалася», — самі людзі прызнаюць. Калі раней было жаданьне, то цяпер неяк сышло».
«Сіні дом» насуперак зафіксаванай у мове жыхароў Віцебску назьве перафарбавалі ў іншы колер. Барыс Хамайда па-ранейшаму стаіць там кожны дзень.
Барыс Хамайда: «На яго месца ніхто не прыйшоў, я адзін, удвух было лягчэй стаяць. Ужо пяць гадоў яго няма, і ў мяне адчуваньне адзіноты. Зь ім я размаўляў на ўсе тэмы. Плешчанка заслугоўвае, каб была вуліца Плешчанкі, каб на доме, дзе ён жыў, была мэмарыяльная дошка ўсталяваная. І гэта ўсё будзе зроблена. На помніку ягоным напісана: „Не для сабе, а для радзімы“. І так ён пражыў сваё жыцьцё».

Я ніколі ня чуў ад яго расейскага слова, ён заўсёды размаўляў па-беларуску.

Ніколі штрафы не выплочваў. У нас такое пагадненьне было — не дапамагаць гэтаму рэжыму.

У нас быў маленькі сабачка, дык наш сусед нават яго „бээнэфаўцам“ абзываў.