Сёньняшняе выданьне Financial Times цытуе меркаваньні навукоўцаў, якія лічаць, што рызыка паўтарэньня на пашкоджанай нядаўнім землятрусам японскай атамнай электрастанцыі Фукусіма радыяцыйнай катастрофы, якая здарылася на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе – вельмі малая.
Па-першае, навукоўцы абсалютна выключаюць рызыку ядзернага выбуху на Фукусіме, нават у тым выпадку, калі разваляцца ўсе ахоўныя абалонкі рэактараў. Паліва на японскай АЭС недастаткова ўзбагачанае, каб давесьці да ядзернага выбуху.
Ці магчымы на Фукусіме "звычайны выбух" такой сілы, як на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе?
Гэта малаімаверны, але ўсё-ткі магчымы сцэнар. Навукоўцы зьвяртаюць увагу, што канструкцыя гэтак званых "кіпучых ядзерных рэактараў" на Фукусімскай АЭС істотна адрозьніваецца ад канструкцыі рэактара РБМК, які выбухнуў у Чарнобылі. Ахоўныя абалонкі японскіх рэактараў значна мацнейшыя, чым абалонка чарнобыльскага РБМК. Прытым, чарнобыльскі рэактар ня быў выключаны і далей вытвараў энэргію, калі дайшло да выбуху, а ўсе дзейныя японскія рэактары аўтаматычна выключыліся, калі 11 сакавіка здарыўся землятрус.
Аднак прафэсар Джон Гітус з Унівэрсытэту Суонсі ў Валіі лічыць, што рызыка паўтарэньня чарнобыльскага выбуху на рэактары нумар 2 Фукусімскай АЭС існуе, і складае яна 1%. Апэратарам гэтага рэактара не ўдалося поўнасьцю прыкрыць паліўныя элемэнты марской вадою, і існуе імавернасьць, што яны могуць расплавіцца, разрываючы як канструкцыю самога рэактара, так і жалезабэтонную ахоўную абалонку вакол яго. У гэткім выпадку ў навакольле праніклі б вялікія колькасьці радыёнуклідаў. "Калі б так здарылася, некалькі дзясяткаў чалавек памерлі б ад радыяцыйнага атручаньня, а вялізная тэрыторыя была б забруджаная" – мяркуе Гітус.
Калі абалонкі рэактара нумар 2 на Фукусімскай АЭС вытрымаюць ціск у яго сярэдзіне, дык апэратары могуць спадзявацца, што на працягу бліжэйшых тыдняў ім удасца ахаладзіць паліўныя элемэнты да такой ступені, што яны перастануць пагражаць некантраляванай прадукцыяй энэргіі. Але пры такім ахалоджваньні з рэактара трэба пэрыядычна спускаць пару, а гэта значыць, што з парай у атмасфэру будуць пранікаць і радыёнукліды.
Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што пашкоджаныя рэактары Фукусімскай АЭС магчыма "раптоўна ахаладзіць", заліваючы іх марской вадою. Пры такім падыходзе да вырашэньня праблемы ўсе залітыя рэактары трэба было б вывесьці з эксплюатацыі, паколькі пад уплывам марской вады іржа разьела б іх да стану поўнай непрыдатнасьці.