16 выданьняў “Бібліятэкі Свабоды”, аўдыё–дыскі “Начной чытанкі” і запісы бардаў, двухтомнае выданьне архіваў БНР, кнігі публіцыстыкі перададзеныя сёньня Славянскай бібліятэцы Чэхіі, філіялу Нацыянальнай бібліятэкі краіны.
Калекцыю ад дырэктара Беларускай службы Аляксандра Лукашука прыняў кіраўнік Славянскай бібліятэкі Лукаш Бабка. Такім чынам, у беларускім фондзе бібліятэкі, дзе можна знайсьці арыгіналы выданьняў Мацея Бурачка і Ларысы Геніюш, будуць кнігі аўтараў Свабоды – Васіля Быкава і Сяргея Дубаўца, успаміны Івонкі Сурвілы і Пётры Садоўскага, кніжная “Беларуская Атлянтыда” і вершы нашых слухачоў...
Лукаш Бабка таксама паведаміў, што ад сакавіка ў электронным каталёгу Славянскай бібліятэкі будзе паступова ўводзіцца і кірыліца – дагэтуль пошук кніг на славянскіх мовах быў магчымы толькі праз чэскую транскрыпцыю назваў. Славянская бібліятэка таксама далучылася да праекту кампаніі Google па стварэньні сусьветнай электроннай бібліятэкі.
Найбольш актыўна беларускі фонд Славянскай бібліятэкі назапашваўся ў 20-30 гады мінулага стагодзьдзя. Летась зь Беларусі ў фонды было замоўлена 75 кніг.