Госьця Начной Свабоды – Вольга Бандарэнка, жонка палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі, даверанай асобы экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Абодва яны знаходзяцца ў турме КДБ і зьяўляюцца падазраванымі ў справе аб масавых непарадках 19 сьнежня.
Соўсь: Што на гэты момант вядома навага пра вашага мужа? Якія сьледчыя дзеяньні праводзяцца? Калі апошні раз ён бачыўся з адвакатам?
Бандарэнка: Апошні раз Дзіма бачыўся з адвакатам 29 сьнежня. Сьледчых дзеяньняў з адвакатам не вядзецца. Мо ёсьць нейкія размовы без адваката, але мы гэтага ня ведаем.
Соўсь: Вы сёньня атрымалі вельмі кранальны ліст ад Зьмітра. Я хацела бы папрасіць вас зачытаць яго хаця б фрагмэнтарна слухачам Свабоды.
Бандарэнка: «Добры дзень, родная! Пахвалёны Езус Хрыстус!
Сёньня атрымаў ужо твой пяты ліст. Ты лісты лепш не нумаруй, лічбы ўсё роўна замазваюць. Рады за цябе і тваіх сябровак (У іх былі дні нараджэньня. – Бандарэнка). <...> Мне тут афіцыйна паведамілі, што цябе дапытвалі. Трымайся і прабач, Волечка. (Рэч у тым, што мяне не дапытвалі, мяне гэта вельмі зьдзівіла. Ці яны проста паперад паравоза пабеглі, ці яны так вырашылі на яго ўзьдзейнічаць, каб ён перажываў за мяне. – Бандарэнка) Як ты напісала: «Ня першы год замужам». Вельмі стромкія і мудрыя словы. 26 гадоў нашага асьвечанага Госпадам сямейнага саюзу. І гэта вельмі сур'ёзна і радасна. Рады, што нягледзячы на нашую духоўную блізкасьць, кожны займаўся сваёй справай. (Таксама трохі для мяне загадкавая фраза. Ці ён радуецца, што я ў турме побач зь ім не сяджу, каб займалася, ці мода яму распавядаюць, што я актыўнічаю, і ён мяне папярэджвае так? Ня ведаю, даводзіцца чытаць паміж радкоў. – Бандарэнка) І зорка фітнэсу – гэта больш крута, чым муж – апазыцыянэр. Рады, што няма расчараваньня ў сябрах і сяброўках. І, як бы не склалася сытуацыя далей, тое, што ты для мяне, Волечка, цяпер робіш і што за ўсё жыцьцё вынесла, не застанецца без Божай узнагароды. І я ні за што не забуду, пакуль буду жывы. Блаславi цябе Божа! Нагадваю нашай дачушцы, што я яе вельмі люблю, што мы яе вельмі любім. Напэўна, мы ўсё ж такі былі вельмі суровымі бацькамі і мала яе балавалі. І як мала я цябе балаваў. Прывітаньне ўсім сяброўкам «па няшчасьці», усім маім родным і нашым сябрам і знаёмым. Да спатканьня. Слава Ісусу! Твой Зьмiцер».
Соўсь: Зьміцер у лісьце неаднаразова згадвае Бога. Ён заўсёды быў такім палымяным вернікам? Ці гэта спосаб трымацца і захаваць унутраную раўнавагу за кратамі?
Бандарэнка: "Заўсёды" – я не магу гэтага сказаць. Мы ўвогуле зь сем'яў нявернікаў. Мы неяк адначасова хрысьціліся, і былі намінальна вернікамі, а пасьля шмат гадоў таму пачалі хадзіць у касьцёл, прайшлі катэхізацыю, і неяк гэта атрымалася паступова. Мы сям'я, што практыкуе каталіцтва, ходзім па нядзелях у касьцёл, па сьвятах, молімся, і чатыры гады таму мы абвянчаліся. Думаю, што вера там дапамагае. У гэтым пляне Севярынцу і Дзіме ў гэтым сэнсе там лягчэй, чым астатнім, калі яны меншыя вернікі.
Соўсь: У "амэрыканцы" нельга слухаць радыё свабода, але давайце ўявім, што ў вас зьявілася магчымасьць зьвярнуцца да мужа праз наша радыё. Што б вы яму сказалі?
Бандарэнка: У сувязі зь яго апошнім лістом, што ён так перажывае за мяне і за дачку, і за астатніх. Я б яму сказала, каб ён не перажываў. Усё, што адбылося, так і павінна было адбыцца. Я ні сэкунды не шкадую, што выйшла за яго замуж, і што лепшага мужа за яго я ніколі б не сустрэла. Я лічу, што ён герой, а не злачынец. Я магу ім толькі ганарыцца.
Слухаць гутарку цалкам: