31 студзеня ў Цэнтральным судзе Менску прайшлі працэсы над удзельнікамі акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая адбылася 30 студзеня каля КДБ.
Адным зь першых быў асуджаны Максім Вінярскі, якога пазбавілі волі на 10 сутак. Праваабаронцы, якія патрапілі на працэс, распавядаюць:
«Відавочныя былі разыходжаньні ў паказаньнях і матэрыялах справы. Прыкладам, на фота ёсьць партрэт Саньнікава без надпісу, а фігуруе ў справе партрэт Някляева з надпісамі. На гэта суд сказаў, што — добра, у гэтай частцы ён не вінаваты. Але прыйшоў і стаяў, таму вінаваты. А ўсё астатняе, як абмеркаваньне дзеяньняў міліцыі, у кампэтэнцыю суду не ўваходзіць».
Адразу пасьля суду Максім абвясьціў галадоўку. Таксама па 10 сутак адміністрацыйнага арышту атрымалі Кася Людвіг і Паліна Кур’яновіч.
Карэспандэнту «Свабоды» ўдалося трапіць на працэс над Палінай Кур’яновіч. Судзьдзя Леанід Ясяновіч забараніў карыстацца на судзе магнітафонам. Сам працэс доўжыўся ня болей за 5 хвілін. Паліна Кур’яновіч не адмаўляла, што выкрыквала лёзунг «Свабоду палітвязьням!», а таксама трымала ў руках плякат «Свабоду Някляеву і Саньнікаву!». Дзяўчына толькі прасіла судзьдзю даць ёй штраф, а не зьмяшчаць у ізалятар. Аднак спадар Ясяновіч вырашыў інакш — 10 сутак. У калідоры Паліна Кур’яновіч пасьпела крыкнуць сябрам: «Жыве Беларусь!».
Да грашовага штрафу памерам 1 мільён 50 тысяч рублёў асуджаныя жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, а таксама Зьміцер Бойка, Аляксандар Іўлеў і Леанід Кулакоў.
Мянчук Леанід Кулакоў кажа, што ён ня сябар аніякай партыі ці арганізацыі. Прыйшоў да КДБ, каб падтрымаць вязьняў, да якіх зараз ставіцца як да сваякоў:
«Мне гэтыя чужыя людзі сталі роднымі. Тыя, якія зараз там сядзяць. Я такі ж самы, як і яны. Мяне ўжо ня першы раз затрымліваюць, праўда, я толькі два разы вось гэтак выходзіў на вуліцу. Перамагаў сам сябе і выходзіў. Проста хачу быць чыстым перад сваім сумленьнем. Што я хоць нешта зрабіў для Беларусі».
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч пасьпела прастаяць з партрэтам Статкевіча ўсяго пару хвілін, як трапіла ў аўтазак разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі. Судзіла Марыну Адамовіч судзьдзя Вікторыя Шабуня, якая забараніла журналістам прысутнічаць на працэсе.
Праваабаронца Наста Лойка адзначае грамадзкую пазыцыю, якую прадэманстравалі ўдзельнікі акцыі:
«Вельмі добра ведаю гэтых людзей, мне вельмі шкада, што 10 сутак яны адбудуць на Акрэсьціна, але, мяркую, вельмі важна тое, што людзі не баяцца выказваць свае меркаваньні».
Судзілі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці судзьдзі Цэнтральнага суду А. Якунчыхін, Л. Ясяновіч, В. Шабуня, А. Бычко, А. Хадановіч, Н. Вайтэховіч.
30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Да будынка КДБ выйшлі людзі з партрэтамі Андрэя Саньнікава, Міколы Статкевіча ды лёзунгамі «Свабоду палітвязьням» і «Свабоду Някляеву і Саньнікаву!». У акцыі бралі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек, 7 зь іх былі затрыманыя. Пазьней каля Чырвонага касьцёла ўдзельнікі акцыі запалілі сьвечкі на знак салідарнасьці зь вязьнямі. Таксама ля касьцёла людзі трымалі партрэты вязьняў Зьмітра Бандарэнкі, Аляксандра Фядуты, Эдуарда Лобава, Насты Палажанкі.
31 студзеня, паводле грамадзкага камітэту сваякоў «Вызваленьне», да большасьці вязьняў «амэрыканкі» зноў не былі дапушчаныя адвакаты.