30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саньнікава і надпісам "Свабоду Саньнікаву", а таксама з партрэтамі некаторых іншых зьняволеных, абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Міліцыя затрымала 7 чалавек.
19.00 Некаторыя ўдзельнікі акцыі ад будынку КДБ скіраваліся да Чырвонага касьцёлу. Ля помніка "Арханёл Міхал перамагае злога" яны запалілі зьнічы і павязалі бел-чырвона-белую стужку. Прысутныя трымаюць у руках партрэты зьняволеных – Насты Палажанкі, Аляксандра Фядуты, Зьмітра Бандарэнкі, Эдуарда Лобава.
18:40 Акцыя перад будынкам КДБ скончылася.
18:30 Пад'ехаў аўтазак, пастаяў некалькі хвілінаў і ад'ехаў. На месцы засталіся ўдзельнікі акцыі і міліцыянты. Людзі пакрысе пачалі разыходзіцца.
18:00 Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саньнікава і надпісам "Свабоду Саньнікаву", а таксама з партрэтамі некаторых іншых зьняволеных, абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Міліцыя затрымала семярых чалавек.
Сярод затрыманых Максім Вінярскі, Паліна Кур'яновіч, Леанід Кулакоў, Кацярына Людвіг і жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, якая стаяла зь яго партрэтам. Апэрацыяй кіруе палкоўнік Яўсееў.
Прыйшла маці аднаго зь вязьняў Плошчы Алена Ліхавід. Ейны сын утрымліваецца ў турме ў Жодзіне. Алену хацелі затрымаць, але людзі адбілі яе ў міліцыянтаў. Міліцыянты паводзяць сябе груба і папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная.
Міліцыянты перашкаджаюць спробам людзей запаліць сьвечкі, кажучы, што гэта трэба рабіць у царкве ці на могілках. Таксама на месца акцыі прыгналі трактар чысьціць вуліцу. Тым ня менш застаецца некалькі дзясяткаў чалавек.
У турме КДБ сярод іншых знаходзяцца:
Андрэй Саньнікаў, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Мікола Статкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Аляксей Міхалевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Зьміцер Бандарэнка;
Аляксандар Фядута;
Анатоль Лябедзька;
Сяргей Марцалеў;
Павал Севярынец;
Аляксандар Арастовіч;
Аляксандар Атрошчанкаў;
Наста Палажанка.
Мінулая акцыя салідарнасьці ля цэнтральнага будынку КДБ адбылася 19 студзеня.