Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаныя ўдзельнікі акцыі 30 студзеня

абноўлена

У судзе Цэнтральнага раёну Менску асудзілі 7 чалавек, якіх днём раней затрымалі за ўдзел у акцыі салідарнасьці зь вязьнямі КДБ.


13.46
Яшчэ адзін затрыманы ўдзельнік акцыі салідарнасьці Зьміцер Бойка пакараны штрафам — бо ён мае інваліднасьць, якая не дае падставаў суду ўжываць супраць яго такое пакараньне, як адміністрацыйны арышт.

13.30
Леанід Кулакоў і Аляксандар Іўлеў атрымалі па 1 мільёну 50 тысячаў рублёў штрафу (30 базавых велічыняў). Максім Вінярскі абвясьціў галадоўку.

13.15
Марына Адамовіч пакараная 30 базавымі велічынямі (1 млн. 50 тыс. рублёў)

13.00
Касю Людвіг, Паліну Кур'яновіч і Максіма Вінярскага пакаралі дзесяцьцю суткамі арышту кожнага.

12.48
Суды над затрыманымі праходзяць у закрытым рэжыме. Судзьдзя Вікторыя Шабуня пачала разглядаць справу Марыны Адамовіч.




12.06
У суд Цэнтральнага раёну Менску даставілі 7 чалавек, якіх днём раней затрымалі за ўдзел у акцыі салідарнасьці зь вязьнямі КДБ. Суд разгледзіць справы:

  • Максіма Вінярскага
  • Зьмітра Бойкі
  • Касі Людвіг
  • Паліны Кур’яновіч
  • Леанід Кулакоў
  • Марыны Адамовіч
  • Аляксандра Іўлева

30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саньнікава і надпісам "Свабоду Саньнікаву", а таксама з партрэтамі некаторых іншых зьняволеных, абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG