Магілёўскі гарвыканкам прапанаваў шматдзетнай маці-галадоўніцы Натальлі Шкадун дзесяць варыянтаў, як вырашыць праблему з жыльлём для яе сям’і. Гэтая праблема прымусіла пачаць галадоўку, якая працягваецца ўжо сёмыя суткі.
Як сьцьвярджае Натальля Шкадун, дзевяць зь дзесяці дамоў, у якіх ёй прапанавалі выдзеліць кватэру, яшчэ будуюцца. Два будуць здадзеныя ў першым квартале 2011 году. Астатнія — цягам году й болей. Ад аднаго варыянту яна ўжо адмаўлялася. Гэта кватэры, побач зь якімі сьмецьцязборнік.
Шкадун: "Пакуль я нічога ня выбрала. Я свае патрабаваньні выклала ў лісьце яшчэ ў лістападзе: "Выдзеліць мне дзьве кватэры плошчай 120 квадратных мэтраў". Мне не прапаноўваецца нічога рэальнага, то бок таго жыльля, у якое я б магла засяліцца, а ўсё нейкія пэрспэктыўныя варыянты альбо тыя варыянты, ад якіх адмовіліся ўсе. Мяне гэта не задавальняе. Я хачу жыць цяпер, а не яшчэ праз год. Мне паабяцалі даць тлумачэньне па некалькіх дамах. Буду чакаць".
Што да галадоўкі, то сёньня Натальля Шкадун вызначыцца, ці працягваць яе далей. Кажа, што зусім аслабла. Заявіць жа пра яе спыненьне таксама не гатовая.
"Здароўе наўрад ці дазволіць яе доўга працягваць", тлумачыць Натальля Шкадун.
Галадоўку Натальля Шкадун распачала 9 сьнежня а 18-й гадзіне. Яна дамагаецца для сваёй сям’і паляпшэньня жыльлёвых умоваў. Цяпер у трохпакаёвай кватэры памерам 63 квадратныя мэтры жыве дзевяць чалавек.
Натальля Шкадун мае ордэн Маці й пасьведчаньне шматдзетнай сям’і. У яе пяцёра дзяцей, чацьвёра зь іх — непаўналетнія.