Як паведамілі ў прэс-службе ўраду, пастанова, падпісаная прэм’ерам, акрэсьлівае адмысловы парадак вывазу макулятуры і адходаў кардону за межы Беларусі.
Мэтай навацыі ўлады назвалі скарачэньне аб’ёмаў экспарту сыравінных рэсурсаў за мяжу для падтрымкі беларускіх вытворцаў паперы і кардону.
Ва ўрадзе мяркуюць, што гэтая мера павінна спрыяць павелічэньню выпуску імпартазамяшчальнай і экспартаарыентаванай прадукцыі на айчынных прадпрыемствах.
Ліцэнзаваньне будзе дзейнічаць на працягу шасьці месяцаў з моманту ўступленьня пастановы ў сілу — гэта адбудзецца пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.
Пры гэтым, як успамінае myfin, вядзеньне ліцэнзаваньня экспарту макулятуры абмяркоўвалася ў Беларусі яшчэ ў сярэдзіне году.
У падрыхтаваным «Беллеспаперапрам» абгрунтаваньні да праекту пастановы гаварылася аб дэфіцыце макулятуры, які складваецца на ўнутраным рынку, і рэзкім скоку коштаў на гэты від сыравіны.
Форум