Праверка подпісаў, якія здалі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты, пройдзе строга ў адпаведнасьці з выбарчым заканадаўствам. Пра гэта сёньня заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына на сваёй прэсавай канфэрэнцыі. Яна сказала, што да такога падыходу падштурхоўваюць самі кандыдаты, якія здалі вельмі неахайныя падпісныя аркушы.
Старшыня Цэнтравыбаркаму паведаміла: аркушы з подпісамі ў сваю падтрымку ў выбарчыя камісіі перадалі 11 прэтэндэнтаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду:
"У мяне неяк не паварочваецца язык, каб сказаць, што кандыдаты сабралі подпісы. Я пакуль кажу: прадставілі. Узьнікае занадта шмат пытаньняў пры здачы падпісных аркушаў — ці сапраўды ўсе тыя, хто прадставілі аркушы, сабралі подпісы? Занадта шмат памылак кідаецца ў вочы. А некаторыя кандыдаты нават прадставілі ня самі аркушы, а ксэракопіі, што, натуральна, законам не прадугледжана".
Лідзія Ярмошына адмовілася назваць журналістам прозьвішчы тых кандыдатаў, якія здавалі ксэракопіі падпісных аркушаў. Як і не пажадала спрагназаваць, колькі чалавек, на яе думку, здадуць іспыт на якасныя подпісы. Але сёлетняя выбарчая кампанія ідзе на рэкорд, адзначыла старшыня ЦВК:
"Упершыню ў Беларусі за ўсю гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў мы маем такую вялікую колькасьць прэтэндэнтаў. Максымальная колькасьць была ў 1994 годзе. 7 чалавек змаглі сабраць больш за 100 тысяч подпісаў, зарэгістравалі — 6. У 2001 годзе — чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты былі зарэгістраваныя па выніках збору подпісаў. І ў 2006 годзе гэткая сама колькасьць зарэгістраваных — чатыры".
Старшыня ЦВК вельмі хваліла міліцыю:
"Органы МУС спрацавалі цудоўна, проста клясна, цягам гэтага месяца. Яны сапраўды выконвалі ролю маці Тэрэзы адносна ініцыятыўных групаў".
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч намер уладаў спыніць лібэралізацыю выбарчай гонкі тлумачыць так:
"Гэтая выбарчая кампанія была пэўным экспэрымэнтам. І стала відавочным, што калі ня будзе ціску з боку праваахоўных структураў, мясцовых уладаў на валянтэраў, то людзі ставяць подпісы. І ў гэтым сэнсе адназначнай падтрымкі дзейнай улады ўжо няма. І таму гэты экспэрымэнт для дзяржавы можна лічыць скончаным. Яна атрымала эмпірычнае пацьверджаньне таго, што ў апазыцыі ёсьць прыхільнікі, ёсьць людзі, якія гатовыя да яе далучыцца, калі будзе больш свабоды і лібэральнасьці. І таму ўлады, атрымаўшы такую інфармацыю, думаюць, што з гэтым рабіць. Бо калі працягнуць гэты лібэральны рэжым і на агітацыйную кампанію, то можа атрымацца так, што нейкі апазыцыйны кандыдат набярэ столькі галасоў выбарцаў, што гэтую лічбу ўжо будзе цяжка сфальсыфікаваць цалкам".
Найбольшую колькасьць подпісаў — 1 113 114, — паводле спадарыні Ярмошынай, падалі за Аляксандра Лукашэнку. На другім месцы Ўладзімер Някляеў — 161 824. Аднак ужо пасьля заканчэньня прэсавай канфэрэнцыі высьветлілася, што на карысьць Някляева не ўлічылі 32 тысячы подпісаў зь Віцебскай вобласьці. Такім чынам, каманда Някляева перадала агулам больш за 190 тысяч. Трэці паказьнік —у Андрэя Саньнікава: 150 168.
Старшыня Цэнтравыбаркаму паведаміла: аркушы з подпісамі ў сваю падтрымку ў выбарчыя камісіі перадалі 11 прэтэндэнтаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду:
У мяне неяк не паварочваецца язык, каб сказаць, што кандыдаты сабралі подпісы. Я пакуль кажу: прадставілі
Лідзія Ярмошына адмовілася назваць журналістам прозьвішчы тых кандыдатаў, якія здавалі ксэракопіі падпісных аркушаў. Як і не пажадала спрагназаваць, колькі чалавек, на яе думку, здадуць іспыт на якасныя подпісы. Але сёлетняя выбарчая кампанія ідзе на рэкорд, адзначыла старшыня ЦВК:
"Упершыню ў Беларусі за ўсю гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў мы маем такую вялікую колькасьць прэтэндэнтаў. Максымальная колькасьць была ў 1994 годзе. 7 чалавек змаглі сабраць больш за 100 тысяч подпісаў, зарэгістравалі — 6. У 2001 годзе — чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты былі зарэгістраваныя па выніках збору подпісаў. І ў 2006 годзе гэткая сама колькасьць зарэгістраваных — чатыры".
Старшыня ЦВК вельмі хваліла міліцыю:
"Органы МУС спрацавалі цудоўна, проста клясна, цягам гэтага месяца. Яны сапраўды выконвалі ролю маці Тэрэзы адносна ініцыятыўных групаў".
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч намер уладаў спыніць лібэралізацыю выбарчай гонкі тлумачыць так:
Гэтая выбарчая кампанія была пэўным экспэрымэнтам. І стала відавочным, што калі ня будзе ціску з боку праваахоўных структураў, мясцовых уладаў на валянтэраў, то людзі ставяць подпісы.