29 кастрычніка завяршыўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. Неабходную колькасьць — сто тысячаў подпісаў — сабралі 11 прэтэндэнтаў. Тэрытарыяльныя камісіі пачалі праверку падпісных лістоў.
У Цэнтравыбаркаме сёньня паведамілі, што 11 ініцыятыўных групаў прадставілі ў тэрытарыяльныя камісіі больш за сто тысяч подпісаў у падтрымку сваіх патэнцыйных кандыдатаў. Гэта Рыгор Кастусёў, Аляксандар Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Уладзімер Някляеў, Уладзімер Правальскі, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч, Віктар Цярэшчанка і Дзьмітры Вус. Раней за ўсіх 22 кастрычніка здадзеныя падпісныя лісты за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі — больш за мільён сто тысяч подпісаў. За Ўладзімера Някляева здадзена ў камісіі больш за 160 тысяч подпісаў, за Андрэя Саньнікава — больш за 150 тысяч. У Яраслава Раманчука больш за 120 тысяч подпісаў. У астатніх прыкладна роўная колькасьць — ад 105 да 120 тысяч подпісаў. Ці зарэгіструюць усіх адзінаццаць прэтэндэнтаў кандыдатамі? Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сказаў карэспандэнту «Свабоды»:
«Нават бязь нейкай праверкі, па вонкавым выглядзе падпісных лістоў бачна, што там вельмі многа недабраякаснай працы. Некаторыя лісты проста адксэракапіраваныя з ксэракопіямі подпісаў. Вядома, хто такія лісты будзе ўлічваць?! Многа паўтораў прозьвішчаў грамадзянаў, ёсьць фіктыўныя подпісы, калі нават сябры раённых камісій знаходзілі сябе ў гэтых сьпісах, хаця яны не падпісваліся. Памылкі нават пры беглым пераглядзе лістоў відавочныя. З другога боку, выклікае сумнеў, што ініцыятыўная група, якая налічвае 120-130 сяброў, выканала такую ж працу, як і група, якая налічвае дзьве-тры тысячы сяброў».
Карэспандэнт: «То бок можа быць нейкі адсеў прэтэндэнтаў?»
Лазавік: «Я думаю, што працы ў раённых і гарадзкіх камісій будзе шмат. Ня думаю, што лібэралізм, які быў да сёньняшняга дня, будзе працягвацца і далей. Бо, як сказаў у інтэрвію ОНТ Яраслаў Раманчук, выходзіць, што на адным узроўні стаяць і тыя, хто шмат папрацаваў, зьбіраў подпісы, хадзіў па кватэрах, сустракаўся з выбарцамі і той, хто седзячы дома перапісаў тэлефонную кнігу. Вядома ж, гэта несправядліва. І тут камісіям ёсьць поле для працы».
Для праверкі подпісаў камісіям даецца дзесяць дзён. Затым інфармацыя пра вынікі праверкі перадаецца ў абласную і Менскую гарадзкую камісіі і да 13 лістапада ў ЦВК. Да гэтага часу ў ЦВК патэнцыйныя кандыдаты павінны падаць свае біяграфічныя зьвесткі і дэклярацыі аб прыбытках сваіх і сваякоў:
«У Цэнтральнай камісіі тэрмін для праверкі і прыняцьця рашэньня аб рэгістрацыі з 13 да 23 лістапада. Мы плянуем правесьці пасяджэньне камісіі дзесьці ў сярэдзіне гэтага адрэзку часу і матэрыялы ўсіх патэнцыйных кандыдатаў разгледзець адначасова».
Адмыслоўца ў выбарчым праве Валянцін Стэфановіч адзначыў, што падчас збору подпісаў адміністратыўны рэсурс спрацаваў як і падчас папярэдніх выбарчых кампаній:
«Гэта найперш удзел адміністрацыі арганізацый у зборы подпісаў. Таксама масава подпісы за Лукашэнку зьбіралі не сябры ініцыятыўнай групы. І цяпер ужо можна казаць, што такому становішчу паспрыяла пастанова ЦВК. Фактычна яна прывяла да легалізацыі таго, што за Лукашэнку зьбіралі подпісы не сябры ініцыятыўнай групы. Адбыліся такія маніпуляцыі. Падчас папярэдніх выбарчых кампаній у пастановах ЦВК такога палажэньня не было».
Найбольшую колькасьць подпісаў з дэмакратычных кандыдатаў сабраў Уладзімер Някляеў. Падсумоўваючы вынікі чарговага этапу перадвыбарчай кампаніі спадар Някляеў сказаў, што збор подпісаў адбываўся практычна без перашкодаў:
«Калі за Лукашэнку там сабралі ці напісалі мільён зь нечым подпісаў, то выходзіць, што і мы на круг таксама сабралі больш за мільён. Скажам, у нас амаль дзьвесьце тысяч, у астатніх за сто тысяч. І цяпер ужо пры фальсыфікацыях, якія, я ня маю сумневу, будуць, схаваць гэты мільён подпісаў, мільён людзей, якія навідавоку, будзе цяжкавата. Так што тыя 2,4 адсоткі, якія нам былі выдзеленыя папярэдне на ўсю апазыцыю, ужо ніяк не павінны ўсплыць. А другое — сам факт таго, што людзі адчулі, што можна нешта зрабіць і браць удзел у кампаніі. Усё такі ня трэба блытаць выбарчую кампанію з самімі выбарамі, якія плянуюцца па жорсткім сцэнары, і да якіх мы ўжо загадзя пачынаем рыхтавацца».
За Міколу Статкевіча пададзена ў камісіі 117.780 подпісаў. Спадар Статкевіч кажа, што ня ўсе подпісы зборшчыкі пасьпелі данесьці да камісій. Аднак вынікамі збору подпісаў ён задаволены:
«Цяпер у нас ёсьць дадатковы запас, каб улічыць крадзеж камісіямі. Бо камісіі не давалі даведак, расьпісак і не запісвалі колькасьць подпісаў, а толькі лістоў. А на лісьце, як вядома, можа быць ад аднаго да 16 подпісаў. Пераважная большасьць зборшчыкаў зрабілі копіі, але ў апошнія дні ня ўсе гэтыя копіі рабілі. Але мы ў любы момант можам запатрабаваць прад’явіць нам нашы лісты, каб даказаць, што гэтыя подпісы ў нас ёсьць».
Паводле адмыслоўца ў выбарчым праве Валянціна Стэфановіча, сама працэдура праверкі подпісаў застаецца закрытай і да гэтай справы не дапускаюць назіральнікаў:
«Я думаю, усё будзе аддадзена на волю палітычнай мэтазгоднасьці. Будзе выгадна ўладам зарэгістраваць шмат кандыдатаў — будзе шмат кандыдатаў. Ня будзе — значыць ня будзе. Бо пракантраляваць гэта немагчыма. Між тым, працэдура ўстаноўленая, а значыць за ёй можна ажыцьцяўляць назіраньне».
Не здавалі подпісы ініцыятыўныя групы Пятра Барысава, Сяргея Іванова і Івана Кулікова. Яшчэ раней сышлі з дыстанцыі Сяргей Гайдукевіч і Сяргей Рыжоў. У апошні дзень збору подпісаў заявіў пра зьняцьцё сваёй кандыдатуры кандыдат ад Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў.