Увечары ў Віцебску зьявіўся чарговы бел-чырвона-белы сьцяг з прымацаванай да яго цыдулкай.
Сьцяг быў вывешаны ў раёне вуліцы Горкага на трубах цеплатрасы. Паводле апазыцыянэра Барыса Хамайды, зьяўленьне нацыянальнага сымбалю не выпадковае: акурат сёньня скончылася кампанія па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Таму Мірон вывесіў сьцяг, прымацаваўшы да яго цыдулку з заклікам байкатаваць выбары.
Спадар Хамайда працытаваў для «Свабоды» зьмест цыдулкі, патлумачыўшы, што ведае яго з вартых даверу крыніцаў: «Сёньня лёзунг „абы не Лукашэнка“ вельмі небясьпечны. Пры пэўных абставінах мы можам згубіць нашу краіну. І гэта не абстрактныя тэорыі, а лёгіка магчымага разьвіцьця падзей. Радзіма для нас — усё, а мы безь яе — нішто. Таму — толькі байкот! Нам патрэбны час, каб паўстала нацыя. Мы ўжо на мяжы 20-гадовага незалежнага існаваньня. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».