Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ушанавалі памяць Расьціслава Лапіцкага


Расьціслаў Лапіцкі
Расьціслаў Лапіцкі
Сёньня ва ўрочышчы Чырвоны Беражок ў навакольлі Вялейкі (Менская вобласьць) прадстаўнікі грамадзкасьці ўшанавалі памяць стваральніка і кіраўніка мядзельска-Смаргонскай нелегальнай моладзевай антысавецкай арганізацыі Расьціслава Лапіцкага, расстралянага 28 кастрычніка 1950 года.

Удзельнікі акцыі запалілі сьвечкі і ўсклалі кветкі ля крыжоў, якія стаяць на месцы забойства Лапіцкага, перадае БелаПАН.

Гэта было адно з мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, які цягам апошніх трох гадоў адзначаецца 29 кастрычніка беларускай грамадзкасьцю.

27 кастрычніка ў Вялейцы дэмакратычныя актывісты разам з прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Рыгорам Кастусёвым і кіраўніком руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам ўсклалі кветкі на магілы ахвяраў сталінізму, якія ў 1939-1941 гадах былі расстраляныя ў двары Вялейскай турмы.

31 кастрычніка ля мэмарыяльных крыжоў у вёсцы Касута Вялейскага раёна, дзе 1 верасьня 1928 года ў сям’і праваслаўнага сьвятара нарадзіўся Расьціслаў Лапіцкі, таксама адбудзецца мерапрыемства ў памяць ахвяраў сталінізму. Касута знаходзіцца на так званай дарозе сьмерці ад Вілейкі да Барысава, дзе ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны былі расстраляныя вязьні Вілейскай турмы, якіх пад канвоем энкэвэдыстаў вялі на Барысаў.

Таксама 31 кастрычніка ў вёсках Куранец і Ўладыкі прадстаўнікі грамадзкасьці наведаюць магілы ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гадоў супраць расейскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і ўшануюць памяць змагароў за свабоду і незалежнасьць Беларусі.

У 1948-1949 гадах у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах з вучнёўскай моладзі Лапіцкі стварыў антыкамуністычную падпольную арганізацыю, якая выдавала антысталінскія ўлёткі. Пасля раскрыцьця арганізацыі яе актывісты, у тым ліку і непаўналетнія, сталі вязьнямі ГУЛАГа, а моладзевы лідэр Расьціслаў Лапіцкі быў расстраляны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG