Сёньня ў Менску ўшанавалі памяць грамадзянкі ЗША Рут Уолер, якая памерла ў 1946 годзе, выконваючы пасьляваенную гуманітарную місію ААН ў Беларусі.
25-гадовая Рут Уолер была жонкай апошняга кіраўніка беларускай місіі ААН у справе дапамогі й аднаўленьня (ЮННРА), якая спрыяла адбудове паваеннай гаспадаркі краіны й каардынавала дастаўку ў Беларусь матэрыяльнай дапамогі.
У склад той місіі ўваходзілі 15 амэрыканцаў і 1 грамадзянін Новай Зэляндыі. Летам 1946 году Рут заўважыла, як у возеры танулі трое беларускіх хлопчыкаў. Амэрыканка кінулася ратаваць дзяцей і пасьля гэтага памерла ад запаленьня лёгкіх і мэнінгіту.
Штогод дзень памяці Рут Уолер адзначаюць у амбасадзе ЗША ў Беларусі і ў прадстаўніцтве ААН. Сёлета ўшанаваньне памяці адбылося праз тры дні пасьля таго, як ААН адзначыла свой 65-ы юбілей.
Паводле прадстаўніка ААН Антоніюса Брука, грамадзянка ЗША Рут Уолер была адной з першых супрацоўніц ААН, якая ахвяравала сваім жыцьцём на службе чалавецтву. За кароткі час супрацоўнікі місіі ЮННРА разьмеркавалі ў Беларусі дапамогу на 60 мільёнаў даляраў.
«Жыцьцё і праца Рут Уолер і яе калегаў у Беларусі зьяўляюцца бліскучым прыкладам чалавечай спагады і салідарнасьці, праяўленых адносна беларускага народу, які меў у іх такую патрэбу пасьля Другой усясьветнай вайны. Яна зьяўляецца сымбалем самаадданасьці ў цяжкія часы, які дапаможа нам усім быць яшчэ больш адданымі нашай справе ў Беларусі».
Паводле А.Брука, адданае служэньне і самаахвяраваньне Рут Уолер не былі дарэмнымі. Як і праз ЮННРА ў паваенны час, цяпер праз прадстаўніцтва ААН у Беларусі забясьпечваецца падтрымка народу Беларусі.
Часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан ганарыцца тым, што ЗША шмат дапамагалі Беларусі ў паваенны час, а таксама тым, што большая частка супрацоўнікаў місіі была са Злучаных Штатаў. Спадар Скэнлан адзначыў, што гэтая дапамога працягваецца: за апошнія 18 гадоў урад ЗША забясьпечыў гуманітарную дапамогу беларускаму народу на суму каля 265 мільёнаў даляраў.
«Праца ЮННРА, а таксама ахвяра Рут Уолер зьяўляюцца сымбалем салідарнасьці зь беларускім народам. ААН разам з урадам ЗША працягваюць супрацоўніцтва зь Беларусьсю, каб разьвіваць яе патэнцыял. Наша ўвага цяпер сканцэнтравана на сумеснай працы зь Беларусьсю ў сфэры пашырэньня прыватнага сэктару, малога і сярэдняга бізнэсу, на адкрыцьці ў 2011 годзе англамоўнай праграмы бізнэсу і адміністраваньня з эўрапейскай акрэдытацыяй, а таксама на павышэньні ролі недзяржаўных арганізацый, якія працуюць у сфэры аховы здароўя, сацыяльнага дабрабыту і аховы прыроднага асяродзьдзя. Такія праграмы набліжаюць Беларусь да таго, каб стаць інтэграванай часткай Эўропы і адначасова набліжаюць міжнародную супольнасьць да завяршэньня гістарычнага праекту па дасягненьні стабільнасьці, бясьпекі, дабрабыту і дэмакратыі на ўсім эўрапейскім кантынэнце».