Украінская апазыцыя не сумняваецца, што Крэмль не дазволіць Януковічу забясьпечыць транзыт нафты для Беларусі з Турцыі праз Адэсу ў Менск.
Такое меркаваньне ў інтэрвію "Росбалту" выказаў член камітэту Вярхоўнай рады па пытаньнях паліўна-энэргетычнага комплексу, народны дэпутат БЮТ і дарадца Ю.Цімашэнкі па энэргетычных пытаньнях Аляксандр Гудыма.
«Няма сумневу, што Украіна не дазволіць сябе уцягнуць ў супрацьстаяньне Крамля з Лукашэнкам, – упэўнены ён. – Як і няма сумненьня, што Крэмль не дазволіць Януковічу наладзіць сыстэмную пастаўку вэнэсуэльскай нафты праз Турцыю, затым у Адэсу і потым у Беларусь». «Хоць гэта было б выгадна і для Ўкраіны з пункту гледжаньня энэргетычнай бясьпекі, каб да нас паступала таксама любая іншая нафта», – адзначыў дэпутат.
У той жа час Гудыма лічыць, што падобны «праект Лукашэнкі нерэальны, калі не сказаць проста бессэнсоўны». «Бо для яго рэалізацыі Украіне трэба у зваротным рэжыме запусьціць нафтаправод" Адэса-Броды », а гэта проста сёньня нерэальна. Пры гэтым пастаўка нафты першапачаткова танкерамі таксама выглядае нерэалістычнай, паколькі гэта патрабуе выдаткаў, і аб стабільнай сыстэме пастаўкі нафты такім чынам сёньня казаць не даводзіцца. Калі пралічыць эканоміку пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы да Басфор і Дарданэлаў, а затым у Адэсу, гэта не вытрымлівае канкурэнцыі. Расейцы таксама не дадуць разблякаваць нафтаправод Адэса–Броды, як і Турцыя наўрад ці пойдзе насустрач Беларусі, паколькі сёньня мы бачым пацяпленьне адносін гэтай дзяржавы з Расейскай Фэдэрацыяй », – растлумачыў спэцыяліст па энэргетыцы.
«Таму задуме Лукашэнкі першапачаткова нерэалістычная», – рэзюмаваў Гудыма.
Падчас свайго візыту ў Стамбул Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Турцыі Абдулой Гюлем. Экспэрты не выключаюць, што гутарка ішла аб умовах транспарціроўкі нафты для Беларусі танкерамі праз пралівы Басфор і Дарданэлы.