Госьць “Начной Свабоды” – палітоляг Уладзімер Мацкевіч. У размове зь ім сярод іншага пра тое, як заявы расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева могуць паўплываць на беларускія выбары.
Знаткевіч: На вашую думку, жорсткія заявы расейскага кіраўніка ці падштурхнуць Аляксандра Лукашэнку да дадатковага наладжваньня мастоў з Эўразьвязам, з Захадам увогуле, ці такога не адбудзецца?
Мацкевіч: Інфармацыйная вайна, якая пачалася летам гэтага году паміж Беларусьсю і Расеяй, з самага пачатку была вельмі бязглуздай, бо ўвесь той кампрамат на Лукашэнку, які абнародавалі расейскія СМІ, даўно быў вядомы і расейскаму кіраўніцтву, і расейскім журналістам. Абнародавалі таму, што Лукашэнка сам распачаў гэтую вайну, выступіўшы зь лістом да расейскіх бізнэсоўцаў і зьвярнуўшыся ў газэце “Правда” да левага электарату.
І цяпер адбываецца тое самае. Пасьля вялікай прэс-канфэрэнцыі Лукашэнкі перад расейскімі журналістамі Мядзьведзеў адразу ж дае свой адказ. Усё гэта напамінае проста такую сварку паміж ня вельмі інтэлігентнымі, скажам так, людзьмі. Гэта вельмі брыдка выглядае.
І калі ўсё будзе працягвацца ў такіх словах, у такіх тэрмінах, то ў Расеі проста не застанецца магчымасьці, каб прызнаць беларускія выбары. Ім прыйдзецца не прызнаць. Ня думаю, што Крэмль гэтага б хацеў, таму што Лукашэнка па-ранейшаму самы выгадны кіраўнік Беларусі для Расеі.
І ў гэтым сэнсе Расея апынулася ў вельмі сьмешным становішчы: яна сама сябе выказваньнямі сваіх лідэраў прымушае да непрызнаньня. Ну а калі Расея не прызнае гэтых выбараў, то думаю, што гэта пойдзе на карысьць дэмакратызацыі і лібэралізацыі Беларусі – незалежна ад таго, застанецца Лукашэнка на наступны тэрмін ці не.
Знаткевіч: Але ўсё ж такі, вяртаючыся да адносінаў з Захадам, ці падштурхнуць гэтыя канфлікты і гэтыя заявы Лукашэнку да наладжваньня мастоў з Захадам?
Мацкевіч: Я думаю, што ня гэтая падзея, ня гэтая сварка штурхае Лукашэнку да ўсталяваньня нармальных стасункаў з Захадам. Штурхаюць эканамічнае становішча, скарачэньне расейскага рынку, які доўгі час быў асноўным для беларускай вытворчасьці, – хутчэй, прагматычныя прычыны штурхаюць Лукашэнку да такіх пошукаў.
Але ж Лукашэнка ня можа, ня ўмее, ня здольны наладжваць нармальныя дачыненьні. Ёсьць, вядома, крокі, якія робіць рэжым у дачыненьні да Захаду. Але гэта не рэальныя крокі для зьменаў у Беларусі, а дыпляматычныя крокі.
Слухаць гутарку цалкам: