Дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра менскую царкву «Новае жыцьцё» будзе ўдзельнічаць у міжнародным фэстывалі майстэрства рэпартажу Camera obscura-2010 у Быдгашчы (Польшча), паведамляе БелаПАН.
Аўтара 30-хвіліннай каляровай стужкі «Шанец на новае жыцьцё» — вядомы тэлежурналіст, рэжысэр шматлікіх дакумэнтальных фільмаў і рэпартажаў, якія ўдзельнічалі ў міжнародных кінафэстывалях, Юры Каліна. Сярод уганараваных стужак Юрыя Каліны — фільмы «Ад голаду і мору», «Чарнобыльцы», «Партызанская школа», «Апошні дыктатар Эўропы» і «Пагоня за праўдаю».
Юры Каліна паходзіць з Падляшша і працуе ў беластоцкім аддзеле Польскага тэлебачаньня, а таксама ўзначальвае беластоцкую рэдакцыю «Белсату».