Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Шарамет: "Дні адыёзнага кантралёра скончыліся"


Журналіст Павал Шарамет мяркуе, што за чарговым наступам КДБ на Камітэт дзяржкантролю стаіць каманда памочніка прэзыдэнта Віктара Лукашэнкі, якая паступова бярэ пад кантроль праваахоўныя структуры.

Вось як Павал Шарамет пракамэнтаваў зьвесткі пра арышт аднаго зь вядучых сьледчых КДК Дзьмітрыя Адамовіча і адхіленьне ад працы дарадцы старшыні КДК Віктара Пісарыка.

"Тое, што адхілены чалавек, які займаўся сілавым прыкрыцьцём Зянона Ломаця, гэта прыкмета таго, што дні гэтага адыёзнага дзяржкантралёра заканчваюцца. Але, чаго б не хацеў Віктар Лукашэнка, якія б пляны ён не рабіў, ў Зянона Ломаця ёсьць галоўны козыр – гэта Аляксандр Лукашэнка, ад якога па-ранейшаму залежыць лёс Ломаця. Аднойчы Лукашэнка-старэйшы ўжо выратаваў Ломаця ад арышту, але зараз не выключана, справа закончыцца калі не арыштам, дык адстаўкай".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG