Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Расея хоча падарваць аўтарытэт Лукашэнкі”


«Як вы ставіцеся да інфармацыйнай кампаніі, якая ідзе ў расейскіх СМІ супраць Аляксандра Лукашэнкі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Спадар: «Гэта гульні, гэта перад выбарамі. Наступны год — важны для Лукашэнкі. Яны хочуць падарваць ягоны аўтарытэт».

Спадар: «Звычайныя журналісты выстаўляюць прэзыдэнту абвінавачаньні, за якія можна пасадзіць у турму. Незразумела, як такое магчыма?»

Спадар: «Проста так нічога не бывае. Калі яны пачалі супраць яго такую кампанію, значыць, заслужыў».

Спадар: «Хутка выбары. Магчыма, яны лічаць, што гэтым самым яны змогуць нешта зьмяніць».

Спадарыня: «Я гэтую праграму не глядзела, а толькі чула пра яе. Насамрэч ня ведаю, як да гэтага ставіцца. Магчыма, людзі зьніклі зь віны ўлады і самі гэтыя людзі нічога такога не рабілі, за што б іх маглі зьнішчыць».

Спадар: «Тое, што Лукашэнка там некага забіваў, дакладней, „заказваў“ — гэта ж не даказана. Ня сам прэзыдэнт Мядзьведзеў, а менавіта карпаратыўная ўлада Расеі зацікаўлена, каб Лукашэнкі тут не было, каб прыватызаваць наш „Белтрансгаз“ і ўсё такое».

Спадар: «Занятак такой працай не ўпрыгожвае СМІ . І гэта называецца незалежная, вольная, непадкупная прэса? Яна акурат і паказала, якая яна вольная й непадкупная».

Спадар: «У аснове інфармацыйнай вайны — жаданьне паўплываць на асаблівасьці нашага эканамічнага разьвіцьця, паставіць у асаблівыя ўмовы беларускую эканоміку».

Спадар: «Гэта робяць не прыватныя кампаніі, ня „жоўтая прэса“. Гэта робяць дзяржаўныя кампаніі. Паўстае пытаньне: „Калі вы кажаце пра крымінальнае мінулае нашага прэзыдэнта, значыць, і краіна наша крымінальная?“ Тады, напэўна, ня варта было заключаць з намі нейкія пагадненьні, Мытны саюз. Відаць, трэба было б неяк выбачыцца за свае СМІ. Як бы хто ні ставіўся да прэзыдэнта, гэта аплявуха й кожнаму з нас».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG