Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў інтэрвію Першаму каналу Беларускага тэлебачаньня ацаніў як прапагандысцкі фільм расейскага тэлеканалу НТВ, у якім расказваецца пра лёс зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі.
“Раптам там знайшлі, што ў 90-х гадах "людаеды" разьвяліся ў Менску — вядома ж, гэта сумна. Гэта мае пэўны прысмак прапагандысцкай вайны", – сказаў грузінскі прэзыдэнт.
Маці былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Ўльяна Рыгораўна абураецца: як такое можна казаць?
"Я ніколі такога не сказала б і не прыняла б такія словы. Таму што я дзень і ноч ня бачу сьвету белага. І толькі думаю пра тое, што мой сын ні ў чым не вінаваты".
Матчына сэрца дагэтуль спадзяецца, што сын вернецца. Ульяна Рыгораўна думае, што яе Юрыя дзесьці ўтрымліваюць сілай:
"Але маці наўрад ці ён застане. Таму што я гэтыя 11 гадоў толькі плачу і плачу — дзень і ноч. У мяне ўжо і сэрца амаль няма. Я жыву толькі на ўколах, на леках. Але ўсё роўна думаю пра адно — каб ён вярнуўся".
Маці журналіста Зьмітра Завадзкага Вольгу Рыгораўну вельмі зьдзівілі выказваньні Міхаіла Саакашвілі:
"Мне, канечне, не хацелася б чуць такія выказваньні ад кіраўніка любой краіны, уключаючы Грузію. Я думаю, што калі нешта падобнае адбылося б зь сям'ёю Саакашвілі, то ў яго былі б зусім іншыя меркаваньні. Я лічу, што тут ніякай даўнасьці гадоў ня можа быць".
Вольга Завадзкая зьвяртае ўвагу на тое, што беларускія ўлады дагэтуль хаваюць праўду пра зьніклых:
"Улады наўмысна пра гэта маўчаць. Мабыць, таму, што гэта ім выгадна. Вядома ж, любы факт, які ўлада хавае, на яе не працуе. Ну, а тое, што гэта хвалюе людзей, ім абыякава. Для любога дыктатара чалавечы лёс — на заднім пляне".
У сваіх выказваньнях Саакашвілі меў на ўвазе абвінавачаньні на адрас Аляксандра Лукашэнкі, нядаўна агучаныя на канале НТВ. Прагучала думка, што беларускі кіраўнік датычны да зьнікненьняў сваіх апанэнтаў.
У пятніцу канал НТВ абяцае паказаць яшчэ адну частку фільму "Хросны Бацька".