Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За “Хроснага бацьку” арыштавалі наклад крычаўскай газэты “Вольны горад”


У Крычаве супрацоўнікі раённай міліцыі канфіскавалі наклад незалежнай газэты «Вольны горад». Паводле рэдактара Сяргея Няроўнага ў выданьні была інфармацыя пра скандальны фільм расейскай тэлекампаніі НТВ «Хросны бацька». Гэта й стала прычынай канфіскацыі газэты, лічыць журналіст:

«Усяго канфіскавалі 297 асобнікаў. Парушэньняў заканадаўства не было з нашага боку, бо незарэгістраваныя выданьні дазволена друкаваць у колькасьці 299 асобнікаў. Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся, тым ня менш, аддаць наклад. Адмову яны матывавалі тым, што газэту адправяць на экспэртызу ў пракуратуру. Гэта юрыдычны абсурд. Пракуратура гэтым не займаецца. Мы ўжо напісалі скаргу ў пракуратуру. Мы пісьмова запатрабавалі ад начальніка раённага аддзелу міліцыі Вадзіма Кавалёва, каб нам вярнулі газэты», паведаміў праз тэлефон «Свабодзе» Сяргей Няроўны.

Як кажа спадар Няроўны трое супрацоўнікаў міліцыі ў званьні старшых лейтэнантаў спачатку арыштавалі на крычаўскім аўтавакзале кур’ера, які прывёз наклад выданьня са Смаленску. Там яно друкуецца. А ўжо ў міліцыі канфіскавалі самі газэты.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG