Сёньня на ўсіх рэклямных тумбах ды шчытах гораду зьявіліся ўлёткі з надпісамі: «Хросны Бацька» на НТВ абавязкова паглядзіце!» Акцыю правялі сябры незарэгістраванай партыі БХД і актывісты «Маладога фронту».
Пад улёткамі былі пакінуты дыскі з запісамі фільму «Хросны Бацька», у якім расказана пра загадкавую сьмерць віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Беларусі Генадзя Карпенкі, зьнікненьні былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету, былога кіраўніка Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара, журналіста Зьмітра Завадзкага, бізнэсоўца і грамадзкага дзеяча Анатоля Красоўскага.
Гэты фільм на мінулым тыдні трансьлявалі расейскія каналы, але ў Беларусі яго не паказалі. Дыскі пад улёткамі, са слоў відавочцаў, вельмі хутка разабралі.