Аўстрыйскія і нямецкія журналісты засяроджваюць увагу чытачоў на ўчорашняй бойцы ва ўкраінскай Радзе, якую выйграла Масква — у выніку пагадненьне з Расеяй па Чарнаморскім флёце было ратыфікаванае.
Пры гэтым яны робяць выснову, што Крэмль уплывае на сваіх колішніх хаўрусьнікаў з былога СССР усё слабей.
«Дзіўна, наколькі ўсё ж насамрэч неістотны ўплыў Масквы на сваіх былых васалаў», — піша нямецкая Berliner Zeitung і раіць у сувязі з гэтым зьвярнуць увагу на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку. Ня так даўно той прыняў у сябе ўцекача — прэзыдэнта Кіргізіі Бакіева, хоць той трапіў у няласку ня толькі ўласнага народу, але і Крамля. Раней Беларусь не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Нягледзячы на тое, што Масква мае багата інструмэнтаў для рэалізацыі сваёй улады ў краінах былога СССР, яна «ня можа ўплываць на суседзяў у той ступені, у якой ёй хацелася б: тое, што не атрымліваецца з Лукашэнкам, не атрымліваецца і з прэзыдэнтам Узбэкістану Карымавым, які балянсуе паміж Масквой і Вашынгтонам. Што да Туркмэністану, дык там зьбіраюцца ўвесьці візавы рэжым для грамадзянаў Расеі і СНД», піша Berliner Zeitung.
«Тое, што раней успрымалася гэткім постсавецкім маналітам, сёньня ня ёсьць нешта аднароднае», піша аглядальнік венскага выданьня Die Presse. Паводле аўстрыйскага журналіста, дачыненьні колішніх рэспублік-сясьцёр сёньня абцяжараныя шматлікімі ўнутранымі супярэчнасьцямі, якія кіраўнікі постсавецкіх дзяржаў не заўсёды і хаваюць.
Так, для ўсіх было відавочным, што «Аляксандар Лукашэнка з зайздрасьцю ўспрыняў раптоўнае двухбаковае збліжэньне паміж Расеяй і Ўкраінай пасьля доўгіх гадоў варожасьці. Тых прапановаў, якія Масква рабіла Кіеву, Менск, аднак, не атрымліваў. Вось і нагадаў публічна беларускі кіраўнік — які ўжо два гады, пасьля таго як Масква павялічыла для Беларусі кошты на энэрганосьбіты, шукае кантактаў з Захадам — пра дзьве расейскія ваенныя базы на тэрыторыі ягонай краіны. Увогуле, Расея павінна «стрымліваць свае імпэрскія амбіцыі», заявіў Лукашэнка, калі ягоны расейскі калега выказаўся ў тым сэнсе, што Масква павінна даваць прэфэрэнцыі толькі «сапраўдным партнэрам».
Аглядальнік Die Presse мяркуе, што на постсавецкай прасторы настаў час новых альянсаў.
Пры гэтым яны робяць выснову, што Крэмль уплывае на сваіх колішніх хаўрусьнікаў з былога СССР усё слабей.
«Дзіўна, наколькі ўсё ж насамрэч неістотны ўплыў Масквы на сваіх былых васалаў», — піша нямецкая Berliner Zeitung і раіць у сувязі з гэтым зьвярнуць увагу на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку. Ня так даўно той прыняў у сябе ўцекача — прэзыдэнта Кіргізіі Бакіева, хоць той трапіў у няласку ня толькі ўласнага народу, але і Крамля. Раней Беларусь не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Нягледзячы на тое, што Масква мае багата інструмэнтаў для рэалізацыі сваёй улады ў краінах былога СССР, яна «ня можа ўплываць на суседзяў у той ступені, у якой ёй хацелася б: тое, што не атрымліваецца з Лукашэнкам, не атрымліваецца і з прэзыдэнтам Узбэкістану Карымавым, які балянсуе паміж Масквой і Вашынгтонам. Што да Туркмэністану, дык там зьбіраюцца ўвесьці візавы рэжым для грамадзянаў Расеі і СНД», піша Berliner Zeitung.
Тое, што раней успрымалася гэткім постсавецкім маналітам, сёньня ня ёсьць нешта аднароднае.