Кожны рынуўся на выбары: і з блізкіх месцаў, і зь Літвы далёкай.
Г.Сянкевіч. Агнём і мячом
Мясцовыя выбары — маргінальная падзея? Беларускай Інтэрнэт-супольнасці ня трэба звыкаць да існаваньня на “маргінэсе”, на палях кнігі Вялікай Палітыкі. І менавіта тут большасьць тых, каго не падхапіла машына афіцыёзу, пачуваюцца на сваім месцы. Тут зьбіраюцца атрады, якія прабіліся з мэдыйнага атачэньня. Адгэтуль, магчыма, пачнецца рэканкіста.
Акрамя таго, калі верыць важкаму меркаваньню valery-brest-by:
“Дэпутат мясцовага савету мае даволі вялікія магчымасьці, асабліва магчымасьці доступу да тых дакумэнтаў, якія мала даступныя шараговаму грамадзяніну. Перадусім, каму і за колькі прадаецца зямля. За месца дэпутата нават усярэдзіне партыі ўлады маем спаборніцтва. Мяркую, таму, што там нейкім бонусам ідзе плата за маўчаньне і неўмяшаньне”.
І вось, на кругавідзе ўжо віднеецца атрадзік блогераў, якія першымі высунуліся наперад дзеля заваёвы непадатлівай палітычнай рэальнасьці. Са свайго назіральнага пункту за імі пільнуе silverrebel. Мабыць, гэта толькі выведатрад, а асноўныя сілы падцягнуцца ў самы гарачы момант. Хтосьці зь іх — у кучомцы ды з кавалерыйскімі вусамі: гэта правадыр энтаў lipkovich. Іншыя стрымана-традыцыйныя: у “сінім сурдуце” ці “брусьнічным фраку зь іскраю” (колер блогаў), як lahviniec або agafon_bel. І ўсе яны прайшлі добрую рыхтоўлю: атрымаць добры струмень камэнтароў на свой допіс іншым разам не лягчэй, чым сабраць галасы выбарцаў зь цела й крыві.
Але празаічней за ўсіх да маргінальнай інтэлігенцкай задумы выбараў падышоў lazyest. Караценькія запісы пасьлядоўна паведамляюць пра тое, як блогер “зьняў гіпс”, “паставіў-такі зімовыя шыны на ровар”, прыдбаў “яшчэ дзьве нокіі”, “прыдбаў сабе да калекцыі яшчэ і GPS”, ну і: “падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнае групы па вылучэньні сябе на дэпутата Менскага гарадзкога савету”. Можа, так і трэба? Навошта патас?
“Зьява новая, так. Вельмі цікавая. Але мясцовыя выбары — гэта не палітыка. Гэта толькі подступ да яе”, — сказаў lipkovich, як адрэзаў, siarhiejsalas. І неадкладна з найвялікшай грунтоўнасьцю прыступіў да перадвыбарнай кампаніі свайго сябра — карты, грошы, два ствалы, характарыстыкі, ініцыятыўная група… То бок, можа, гэта і подступ да палітыкі, а можа, ужо і элемэнт постпалітыкі?
Бо, акрамя выяўна палітычных мэтаў, у лёгкім перадвыбарным ажыўленьні Інтэрнэт-персонаў бачыцца яшчэ адна: разьвіртуаліцца самім і разьвіртуаліць органы ўлады. Вы бывалі ў іх, у гэтых органах? Вы ўпэўнены, што яны ўвогуле існуюць? Глядзіш, там які-небудзь пялевінскі “Інстытут пчалярства” робіць сваю мройную справу. Недаверлівы байнэт лепш аднойчы прачытае ў комэнтах, чым сто разоў убачыць па БТ.