У 1960-я гады Лявон Баразна пасьлядоўна распрацоўваў нацыянальную тэматыку. Працаваў у розных жанрах выяўленчага мастацтва, але найбольш істотны ўнёсак зрабіў у распрацоўку беларускага сцэнічнага касьцюму, якая абапіралася на аўтэнтычнасьць, а не на фальклёрную імітацыю, што на той час панавала ў мастацтве “сацыялістычнага рэалізму”.
Лявон Баразна таксама вядомы як дасьледчык традыцыйнай культуры Беларусі. Ён аўтар альбомаў «Беларускае народнае адзеньне», «Арнамэнты паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гарадзеншчыны». Дасьледаваў Баразна і мастацкую спадчыну беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Ягоны альбом «Гравюры Францыска Скарыны» і сёньня адзін са стрыжнёвых твораў навуковай Скарыніяны.
Пры канцы 1960-х гадоў у Менску складваецца кола змагароў за беларушчыну. Людзі мастацтва і навукі, якія арыентаваліся на нацыянальныя каштоўнасьці, аб’ядналіся ў своеасаблівы дысыдэнцкі гурток “На паддашку”. Яны падпольна зьбіраліся ў майстэрні мастака Яўгена Куліка, дзе распрацоўвалі і ладзілі мастацкія і асьветніцкія акцыі. Лявон Баразна быў адным з найбольш актыўных удзельнікаў. Быў ён і сярод першых удзельнікаў руху за захаваньне і адраджэньне нацыянальна-культурнай спадчыны.
Натуральна, што мастак-дысыдэнт выклікаў пільную ўвагу як камуністычных уладаў Беларусі, так і яе карнага апарату – КДБ. Змаганьне з нацыяналізмам у самай інтэрнацыянальнай савецкай рэспубліцы было пасьлядоўным.
Пры канцы 1960-х гадоў разам зь Зянонам Пазьняком Лявон Баразна выступіў у абарону менскай Нямігі, над якой навісла пагроза зьнішчэньня. У 1972 годзе ён рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэньня старога Менску. 15 жніўня 1972 году мастак-патрыёт быў забіты пры нявысьветленых абставінах. Сьледчыя органы трактавалі гэтае забойства як звычайны крымінал, але паплечнікі Баразны падазравалі і падазраюць ва ўчыненьні злачынства савецкія спэцслужбы.
Погляды Лявона Баразны паўплывалі на фармаваньне сьветаўспрыманьня шэрагу мастакоў і навукоўцаў. Баразна і сёньня застаецца культавай асобай у асяродзьдзі нацыянальна арыентаваных людзей мастацтва і навукі.
Упершыню ў галоўным музэі краіны дэманструюцца творы гэтай яркай і таленавітай асобы. Выстава будзе працаваць да 8 красавіка.