На думку сябра сойму Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, тэставае выпрабаваньне для беларускіх уладаў пачалося ад парлямэнцкіх выбараў 2008 году, калі Брусэль атрымаў памылковую інфармацыю пра нібыта празрыстую выбарчую кампанію ў Беларусі. І хоць урэшце ніводзін апазыцыйны кандыдат у Палату прадстаўнікоў ня трапіў, працэсу «збліжэньня» быў дадзены ход. Да таго ж надышлі перавыбары саміх эўрачыноўнікаў, якія мусілі заняцца пошукам новых стратэгіяў:
«У палітыкаў, якія некалькі кадэнцыяў займалі пасады ў Эўрапарлямэнце, у Эўракамісіі, паўнамоцтвы 1,5 года таму заканчваліся. Безумоўна, трэба было прапаноўваць якіясьці сьвежыя ідэі. Да восені 2008 году фармальна іх абавязвала „стратэгія ўмоваў“. Аднак бяда ў тым, што пад абвешчаную стратэгію „non-paper“, якая нават не дакумэнт, не былі падведзеныя інструмэнты ў выглядзе фінансавым, замежна-палітычным, прававым. Гэта заставалася, як палякі кажуць, „шчасьлівай ілюзіяй“. Але дало падставы гаварыць, што папярэдняя стратэгія ніякіх вынікаў не дала, санкцыі супраць чыноўнікаў плёну ня мелі і да т.п. Калі ж пачынаеш тыя аргумэнты разьбіраць, то яны ў вялікай ступені рассыпаюцца. Аднак у іміджавым пляне ідэолягам і выканаўчым структурам замежнай палітыкі Эўразьвязу трэба было выступіць з шэрагам сьвежых канцэпцыяў па ўсім пэрымэтры напярэдадні новага выбарчага цыклю. Вось усе гэтыя рэчы і зьбегліся ў адну паўтара года таму».
Палітоляг Дзяніс Мельянцоў лічыць, што адна з мэтаў Эўразьвязу — спроба адцягнуць шэраг постсавецкіх краінаў ад татальнага ўплыву Расеі. Аднак, на думку экспэрта, захады эўрастуктураў ня маюць сыстэмнага характару і абмяжоўваюцца кропкавымі «іньекцыямі». Яны не нясуць ніякай пагрозы цяперашняму рэжыму, у той час як Эўропа фактычна ўзяла на сябе клопат фінансаваньня праектаў, грошы на якія ў іншым выпадку давялося б шукаць у дзяржаўным бюджэце — як той жа кіналягічны цэнтар Дзяржаўнага памежнага камітэту ў Смаргоні, на ўтрыманьне якога з эўрафондаў выдаткавана 8 мільёнаў даляраў. Паводле Дзяніса Мельянцова, характарызуючы цяперашні стан адносінаў, можна казаць пра пэўны «крэатыўны хаос»:
«Найбольш яскравым вынікам пэрыяду новых дачыненьняў сталася праграма „Ўсходняга партнэрства“ — прапанова Беларусі з боку Эўразьвязу паўнавартаснага ўдзелу ў праграме і прыняцьце Менскам такой прапановы. Ад самага пачатку праграма была чыста геапалітычным праектам — на тле расейска-грузінскай вайны паспрабаваць выцягнуць Беларусь у эўрапейскую арбіту. Для беларускага рэжыму праграма амбітная, аж занадта. Таму Менск нават прытарможвае свой удзел ва „Ўсходнім партнэрстве“, каб не ўцягнуцца туды цалкам і не ўтапіцца, як у багне. Дарадцы Лукашэнкі добра ўсьведамляюць: Эўразьвяз хоць і ня мае ніякай стратэгіі ў дачыненьні да Беларусі, але большасьць эўрапейскіх чыноўнікаў і палітыкаў выступаюць за „ўцягваньне“. І такі падыход можа быць небясьпечны на дадзеным этапе, бо, дайшоўшы да пэўнага пункту, яго будзе досыць цяжка кантраляваць. І найбольш верагодна, што гэты дыялёг будзе працягвацца прыкладна ў такой форме, як ён ідзе зараз — дастаткова вяла, дастаткова прадказальна».
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі заклапочаны адсутнасьцю публічнасьці і празрыстасьці ў адносінах эўракамісараў з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў Беларусі. У шэрагу выпадкаў, на яго думку, эўрапейцы папросту вядуць «падвойную гульню». Ён згадвае леташні праскі саміт «Усходняга партнэрства», на які былі запрошаныя віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка і міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў:
«Давялося пагутарыць са спадарыняй Фэрэрай-Вальднэр. Публічна ў яе пацікавіўся: а што вы сёньня раніцай у гатэлі „Інтэркантынэнталь“ рабілі з Мартынавым? Сьмех у залі. Але ўсё насамрэч было абстаўлена таямніцай. „Нічога!“ — адказвае, — „проста падпісалі дэклярацыю наконт энэргетычнага супрацоўніцтва“. А чаму а 9-й раніцы, у гатэлі, таемна? Іншая гутарка адбылася з Салянам у раёне, прабачце, прыбіральні. Ён пастаянна быў заняты, і можна было яго запытаць толькі ў такіх умовах. Заяўляе: я сьпяшаюся, бо ў мяне сустрэча з Мартынавым. Якая? Аказалася, што Мартынаў ужо гадзіну ў нейкім месцы чакае Саляну. Вось гэтыя таямнічыя гульні Мартынава са сваімі суразмоўцамі ўрэшце выявіліся на карысьць Лукашэнку. Бо мы, прыкладам, так і не даведаліся, пра што яны кулюарна дамаўляюцца».
Экспэрты адзначылі, што эўрапейскі ўплыў за прамінулы час усё ж досыць адчувальна адбіўся на геапалітыцы Беларусі. Выдзеленыя МВФ крэдыты збалянсавалі ранейшую татальную залежнасьць Менску ад Масквы, Беларусь больш актыўна разьвівае рэгіянальнае супрацоўніцтва — можна прыгадаць кантакты Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі Ўкраіны і Літвы. А яшчэ ня так даўно ўсё замыкалася на суседняй Расеі, альбо ўлады па інэрцыі намагаліся наладзіць кантакты з такімі ж адыёзнымі рэжымамі.
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі, дырэктар Інстытуту дзяржаўнасьці і дэмакратыі Пятро Садоўскі перакананы, што плён эўрапейскай увагі да Беларусі трэба разглядаць з двух пунктаў — блізкай пэрспэктывы і аддаленай будучыні. І апошняя, пры цяперашнім палітычным ладзе, для Беларусі ня самая прыемная:
«Безумоўныя прыхільнікі гавораць толькі пра блізкія наступствы, крытыкі — пра далёкія і надзвычай цяжкія. Блізкія вынікі адносна станоўчыя, бо гэта інтэнсыфікацыя раней запачаткаваных праграмаў: трансьмежныя праекты, прамысловая стандартызацыя, эўрасэртыфікаты для харчовых тавараў, адукацыйныя праекты, экалёгія, Інтэрпол, заслона наркатрафіку і г.д. Гэта ўсё застанецца і будзе карысна, якая б улада ні была. І тыя самыя сабакі-мікст, калі злучылі элітную суку з кабялём — дык гэта ж клясна, не шкада і 8 мільёнаў! І немцы, і галяндцы дзякуй скажуць, што ў лесе пад Драгічынам сабакі будуць лавіць хлопцаў з Бангладэшу. Але ў далёкай пэрспэктыве вялікая небясьпека, што ў нас будзе велізарнае тэхналягічнае адставаньне. Таму што без малога і сярэдняга бізнэсу мы ніяк ня вылезем. Толькі малы і сярэдні бізнэс падымаюць краіну. Нашы гіганты нікуды нас ня выведуць».
Апроч таго, як лічыць спадар Садоўскі, пры цяперашняй пазыцыі Брусэлю магчымая кансэрвацыя аўтарытарнай палітыка-эканамічнай мадэлі дзяржаўнага кіраваньня Беларусі.