Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч і Цімашэнка: праграмы кандыдатаў – падабенства і адрозьненьні



Наступная табліца складзеная з праграм кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны Віктара Януковіча і Юліі Цімашэнкі. Глядзіце і параўноўвайце.


Віктар Януковіч

Юлія Цімашэнка

Прычыны цяперашняй сытуацыі
Кожнаму зразумела, што сёньняшнія кіраўнікі краіны ня здольная выкарыстаць дадзеныя ім паўнамоцтвы на карысьць дзяржавы і чалавека. У запале ўзаемных сварак і абвінавачаньняў яны забыліся пра дзяржаву, давялі краіну да банкруцтва, ператварылі яе ў палітычныя і эканамічныя руіны, прынесьлі ў ахвяру сваім асабістым амбіцыям будучыню Ўкраіны, дабрабыт яе грамадзянаў.

Веру ў тое, што народ Украіны дасьць сваю катэгарычную ацэнку ўсёй “аранжавай” уладзе, гэтым бяздарным палітыканам, праз выбары ачысьціць украінскую ўладу ад папулістаў, палітычных авантурыстаў і карупцыянэраў.
Перш за ўсё – татальнае панаваньне алігархіі, якая глыбока карумпавала палітыкаў, сродкі масавай інфармацыі, значную частку сілавых структур і судоў. Алігархія зарабляе несумленныя грошы на дзяржаўных рэсурсах і магчымасьцях. Гэта несумяшчальная з дэмакратыяй ракавая пухліна сучаснай Украіны.

Яшчэ адной прычынай зьяўляецца разбураная вэртыкаль улады, поўны хаос, некіраванасьць краіны. Гэта – трагічнае наступства безадказнага ўнясеньня зьменаў у Асноўны закон у сьнежні 2004 году.
Моўная палітыка
Выступаю за наданьне расейскай мове статусу другой дзяржаўнай. Я – пасьлядоўны прыхільнік цывілізаванага вырашэньня гэтага пытаньня, ажыцьцяўленьня збалянсаванай дзяржаўнай моўнай палітыкі, якая адэкватна рэагуе на моўныя патрэбы грамадзтва, адпавядае агульнапрызнаным нормам міжнароднага права, Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяўПерадумовай выкананьня місіі зьяўляецца ў першую чаргу ўздым духоўнасьці нацыі. Гаворка ідзе аб выхаваньні цьвёрдай веры ў Бога, аб духоўнай адукацыі дзяцей і моладзі, аб наданьні роўнага статусу духоўнай і сьвецкай адукацыі, аб адраджэньні ўкраінскай мовы і разьвіцьці культуры, аб аднаўленьні нацыянальных сьветапоглядных традыцыяў і нашай праўдзівай нацыянальнай гісторыі.
Міжнародная палітыка
Галоўнай задачай нацыянальнай замежнай палітыкі лічу захаваньне пазаблёкавага статусу Ўкраіны.

Улічваючы сучасныя геапалітычныя рэаліі, перакананы ў тым, што пазаблёкавы статус Украіны зьяўляецца ключавым элемэнтам нацыянальнай бясьпекі, гарантам павышэньня яе міжнароднага ўплыву і аўтарытэту.

Аднаўлю дружалюбныя і ўзаемавыгадныя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй, краінамі СНД, забясьпечу стратэгічнае партнэрства з ЗША, Эўразьвязам, краінамі "вялікай дваццаткі".
Я веру, што мы здольныя падняцца на ўзровень эўрапейскіх стандартаў у пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека, умоваў жыцьця, палітычнай культуры. І калі мы пабудуем Эўропу ва Ўкраіне, Украіна стане сябрам Эўрапейскага Зьвязу. У аснову дружалюбных адносінаў з Расеяй і іншымі краінамі СНД пакладзем патэнцыял існуючай каапэрацыі і ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва.

Адносіны з усімі краінамі будуць будавацца прагматычна на прыярытэце нацыянальных інтарэсаў з істотным павышэньнем канкурэнтаздольнасьці Ўкраіны на сусьветнай арэне.

Далучэньне Ўкраіны да любых сыстэм калектыўнай бясьпекі будзе вырашацца толькі на рэфэрэндуме.
Справядлівасьць
Без стварэньня сумленных судоў ніякія пазытыўныя зьмены ў краіне немагчымыя. Бязь іх немагчымая і справядлівасьць.
Суды будуць выведзеныя з-пад палітычнага, адміністрацыйнага і карупцыйнага ўплыву. Мы зробім іх фінансава незалежнымі ад выканаўчай улады. Людзі беспасярэдне будуць абіраць і адклікаць судзьдзяў.

Грамадзяне атрымаюць права ініцыяваць дысцыплінарныя справы супраць несумленных судзьдзяў.

Крымінальная адказнасьць за карупцыйную дзейнасьць будзе ўзмоцненая да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Адказная ўлада
Забясьпечвае ўдасканаленьне мэханізмаў дзяржаўнай улады, умацаваньня асноваў парлямэнтарызму і дэмакратыі, рэфармаваньне сыстэмы правасудзьдзя. Працягну рашучую барацьбу з карупцыяй і ценевай эканамічнай дзейнасьцю.

Мясцовае самакіраваньне павінна стаць надзейным і трывалым падмуркам народаўладзьдзя. Прынцыпова важна пашырыць паўнамоцтвы мясцовых саветаў. Выступаю за дэцэнтралізацыю ўлады, рэфармаваньне міжбюджэтных адносінаў у інтарэсах мясцовага самакіраваньня.
Я веру, карупцыйны саюз улады і алігархіі будзе зьнішчаны. Улада карумпаваная, таму што яна бескантрольная.

Стане няўхільнай адказнасьць улады за парушэньне Канстытуцыі і законаў, за карупцыю.

Апазыцыя будзе прызначаць старшыню Падліковай палаты і кіраўнікоў кантрольных парлямэнцкіх камітэтаў, яна атрымае права прыцягваць да крымінальнай адказнасьці асобных службовых асоб – праз суд па матэрыялах парлямэнцкай сьледчай камісіі.

Усеўкраінскі і мясцовыя рэфэрэндумы я ператвару ў сапраўдны, дзейсны мэханізм народаўладзьдзя.

Органы мясцовага самакіраваньня атрымаюць права фармаваць свае выканаўчыя органы.
Палітыка ў галіне інфармацыі
Імкнучыся да грамадзкага прагрэсу, і надалей буду абараняць канстытуцыйнае права грамадзянаў на свабоднае выказваньне сваіх поглядаў і перакананьняў.Для журналістаў будуць створаныя ўмовы незалежнасьці ад улады і палітызаванага капіталу алігархіі. Прынцыпы рэдакцыйнай палітыкі, якія зробяць журналістаў незалежнымі, атрымаюць статус закону.

Будзе створана высакаякаснае грамадзкае тэлебачаньне і радыёвяшчаньне, забясьпечаны доступ да інтэрнэту для ўсіх бяз вынятку грамадзянаў.
Арыенціры эканамічнай палітыкі
Украіна павінна за 10 гадоў ўвайсьці ў дваццатку найбольш эканамічна разьвітых краін сьвету (G 20).

Першачарговай задачай найбліжэйшых гадоў зьяўляецца маштабная мадэрнізацыя нацыянальнай вытворчасьці, укараненьне энэргазьберажэньня, рост прадукцыйнасьці працы, умацаваньне канкурэнтных пазыцыяў айчыннага вытворцы на замежных таварных рынках. Пачынаючы з 2010 году, гарантую штогадовы рост ВУП, павелічэньне долі інавацыйна- актыўных прадпрыемстваў, рост наўпроставых замежных інвэстыцыяў ва Ўкраіну да 50 млрд. даляраў у 2014 годзе.
Падтрымка малога і сярэдняга бізнэсу
Забясьпечу прыярытэтнасьць стымуляваньня прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу шляхам доступу да крэдытных рэсурсаў, зьмяншэньня падатковай нагрузкі, у тым ліку значнае зьніжэньне падатковых выплат для прадпрыемстваў, якія ствараюць новыя працоўныя месцы. Малы і сярэдні бізнэс маюць патрэбу ня толькі ва ўвазе, але і ў абароне з боку дзяржавы.Будзе заснаваная сыстэма падатковых ільгот для банкаў у залежнасьці ад аб'ёму выдзеленых доўгатэрміновых крэдытаў для пачатку бізнэсу. Дзяржава возьме на сябе частку рызык выдзяленьня "стартавых" крэдытаў.

Крэдытныя стаўкі будуць скарочаныя да эўрапейскага ўзроўню, крэдытаваньне бізнэсу пяройдзе на доўгатэрміновую аснову – ад 5 да 10 гадоў.

Будзе скарочаная падатковая нагрузка, адменены асобныя падаткі, у тым ліку і рынкавы збор.
Інвэстыцыйны клімат
Абяцаю дамагчыся прыняцьця новага Падатковага кодэксу, зраблю Ўкраіну найбольш інвэстыцыйна прывабнай ва Ўсходняй Эўропе.

Абяцаю наступныя меры:

– падатковыя канікулы для малога бізнэсу на 5 гадоў;

– зьніжэньне ПДВ да 17% з 2011 году;

– зьніжэньня падатку на прыбытак да 19% з 2011 году, з наступным штогадовым зьніжэньнем на 1% да 16%.
Інвэстары пры стварэньні новых вытворчых магутнасьцяў будуць вызваленыя на дзесяць гадоў ад падаткаў пры імпарце абсталяваньня, тэхналёгіяў і камплектацыі, аналягі якіх не вырабляюцца ў Украіне.

Чыноўнікі будуць пазбаўленыя права даваць лішнія ліцэнзіі, даведкі, дазволы, ажыцьцяўляць беспадстаўныя праверкі.

У сацыяльна-дэпрэсіўных рэгіёнах будзе прадугледжаны спрошчаны парадак інвэставаньня і дзесяцігадовыя поўныя падатковыя канікулы.
Энэргетычная незалежнасьць
Будуць укаранёныя энэргазьберагальныя тэхналёгіі, зьніжаная залежнасьць ад зьнешніх паставак энэрганосьбітаў. Наш галоўны энэргарэсурс – вугаль. Мы укарэнім экалягічна чыстыя тэхналёгіі яго спальваньня – водна-вугальную сумесь і тэхналёгію кіпячага слою.

Створым уласны замкнёны ядзерна-паліўны цыкль. Павялічым здабычу нафты і газу, у прыватнасці на шэльфе Чорнага і Азоўскага мораў.

Будзем спрыяць разьвіцьцю нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энэргіі.
Ахова здароўя
Забясьпечу паэтапнае павелічэньне аб'ёмаў бюджэтнага фінансаваньня сыстэмы аховы здароўя да агульнаэўрапейскага ўзроўню (10% ВУП). Раз і назаўсёды пакончу з пачатай уладамі ганебнай практыкай пабораў з хворых за атрыманьне мэдычных паслуг.

Узмацню дзяржаўны кантроль за якасьцю мэдычных паслуг і прэпаратаў. Абараню грамадзянаў ад цэнавых скачкоў на рынку лекавых сродкаў. Гарантую якасную бясплатную экстраную мэдычную дапамогу.

Інстытут сямейнага доктара стане асновай сучаснай сыстэмы мэдычнай дапамогі.
Права на ахову здароўя ня можа залежаць ад партаманэта або пасады, таму кожны чалавек гарантавана будзе мець мэдычную страхоўку за кошт працадаўцы або дзяржавы, а заможныя грамадзяне – за ўласны кошт.

Будзе ўкаранёна сыстэма бальнічных касаў, якія зробяць мэдыцыну якаснай і даступнай для ўсіх грамадзянаў.

На працягу трох гадоў лячэбныя ўстановы будуць цалкам аснаджаныя самым сучасным мэдычным абсталяваньнем і аўтамабілямі хуткай дапамогі.

На працягу году будзе наведзены поўны парадак зь якасьцю лекаў і цэнамі на іх. Будзе створаная сетка лябараторыяў для кантролю за генна-мадыфікаванымі арганізмамі, якасьцю харчовых прадуктаў і вады.
Сацыяльныя гарантыі
Забясьпечу фармаваньне на заканадаўчым узроўні і забесьпячэньне цэнавай стабільнасьці і даступнасьці для кожнага чалавека:

– дзяржаўнага “антыкрызіснага” харчовага кошыка – пераліку прадуктаў харчаваньня, абароненых дзяржавай ад цэнавых ваганьняў (хлеб, гародніна, алей, малочныя прадукты, цукар, крупяныя вырабы);

– дзяржаўнага “антыкрызіснага” мэдычнага кошыка – пераліку жыцьцёва важных лекавых сродкаў і мэдычных паслуг (якасная хуткая мэдычная дапамога, жыцьцёва важныя мэдычныя прэпараты).

Мая мэта – пяцьдзесят мільёнаў грамадзянаў Украіны ўжо ў 2020 годзе.

Гарантую сыстэмную і доўгатэрміновую падтрымку ўкраінскай сям'і. Ужо з 2011 году пры нараджэньні першага дзіцяці ўкраінская сям'я атрымае 25 тыс. грыўняў, другога – 50 тыс. грыўняў, трэцяга і кожнага наступнага дзіцяці – па 100 тыс. грыўняў.

Гарантую штомесячныя сацыяльныя выплаты на кожнае дзіця: пры дасягненьні ім 3-гадовага ўзросту і да 13 гадоў сям'я будзе атрымліваць штомесяц па 250 грыўняў, а з 13 да 18 гадоў – па 500 грыўняў.

Кожнаму дзіцяці – гарантаванае месца ў дзіцячым садку.

Сярод прыярытэтных напрамкаў маёй дзейнасьці – павелічэньне жыльлёвага фонду Украіны, забесьпячэньне грамадзянаў даступным жыльлём.

Ствару ўмовы для адраджэньня гіпатэчнага крэдытаваньня зь фіксаванай стаўкай, ня большай за 7% у год.

Дзяржава павінна сфармаваць магутны заказ на будаўніцтва сацыяльнага жытла. За 10 гадоў будзе пабудаваны 1 млн. кватэр для моладзі, работнікаў бюджэтнай сфэры, малазабясьпечаных сем'яў, людзей з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.

Гарантую:

– устанаўленьне мінімальных памераў пэнсіяў, якія будуць забясьпечваць базавыя патрэбы кожнага чалавека: жыльлё, харчаваньне, лячэньне;

– павышэньне сацыяльных стандартаў для задавальненьня культурных запатрабаваньняў і магчымасьці набыцьця тавараў доўгатэрміновага спажываньня;

– абарону правоў пэнсіянэраў, якія працуюць;

– скасаваньне льгот пры налічэньні пэнсіяў для чыноўнікаў.
Будзе заканадаўча павялічаная мінімальная частка заробку ў структуры сабекошту да ўзроўню сусьветных стандартаў.

Уладальнікі дробных пакетаў акцыяў прадпрыемстваў атрымаюць штоквартальна выплату дывідэндаў у поўным аб'ёме.

На раскошу будуць уведзеныя спэцыяльныя падаткі.

Пэнсія будзе адкладацца на асабісты рахунак чалавека на працягу ўсяго жыцьця, нявыкарыстаныя пэнсійныя грошы можна будзе перадаваць у спадчыну. Памер пэнсіі будзе складаць ня менш за 60% сярэдняга заробку, які грамадзянін атрымліваў да выхаду на пэнсію.

6,5 млн. людзей ужо атрымалі па 1000 грыўняў ашчаджэньняў. Праграма вяртаньня ўкладаў Ашчадбанку Савецкага Саюзу будзе прадоўжаная да поўнага завяршэньня на працягу трох гадоў.

Дапамога сем'ям з інвалідамі будзе складаць ня менш за 2000 грыўняў у месяц.

Будуць працягвацца пачатыя мной дзяржаўныя выплаты пры нараджэньні дзяцей.

Я аднаўлю выкананьне праграмы "Тэрыторыя якаснага жыцьця", якая прадугледжвае правядзеньне комплекснай рэканструкцыі гарадоў з сучаснай сацыяльнай інфраструктурай і дарогамі эўрапейскага ўзроўню.

Адразу пасьля завяршэньня крызісу мы адновім доўгатэрміновае гіпатэчнае крэдытаваньне куплі жытла пад 2/4% гадавых на 10-30 гадоў.

Памер стыпэндыі ня будзе меншы за ўзровень пражытковага мінімуму.
Палітыка ў галіне абароны
Гарантую пераход на кантрактную армію з 2011 году.

Забясьпечу пераўзбраеньне арміі сучаснымі відамі ўзбраеньня, выкарыстоўваючы айчынныя распрацоўкі, высокія тэхналёгіі і вытворчыя магутнасьці абароннага комплексу краіны.

У першачарговым парадку будуць забясьпечаныя жытлом бескватэрныя афіцэры.
Як Вярхоўны галоўнакамандуючы я буду спрыяць павышэньню аўтарытэту вайсковай службы і павагі да людзей у пагонах. Мы выдзелім дастатковыя матэрыяльна-тэхнічныя і фінансавыя рэсурсы для ўмацаваньня баяздольнасьці арміі, сацыяльнай абароны вайскоўцаў і іх сямейнікаў.

Армія стане прафэсійнай, сфармаванай на кантрактных прынцыпах, тэрміновы прызыў у войска будзе скасаваны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG