Калі раней аналягічны захады калі і чакаліся, то на ўзроўні ўраду, то цяпер беларускім сэктарам сеціва, як і іншымі сфэрамі жыцьцядзейнасьці, будзе кіраваць прэзыдэнт. Ці прынамсі ягоная адміністрацыя:
“Усё гэта цікава, бо раней плянаваўся праект пастановы ўраду. А ў выніку вось такое сьмелае і досыць нечаканае рашэньне праблемы. Хоць, канечне, можна было чакаць, што гэта пойдзе ці па ліні ўраду, ці па лініі кіраўніка дзяржавы. Бо паводле закону “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” меркавалася стварэньне сыстэмы інфармацыйнай бясьпекі на чале з Апэратыўна-аналітычным цэнтрам – да гэтага Нацыянальным цэнтрам па бясьпецы інфармацыі пры прэзыдэнце. Па вялікаму рахунку, менавіта гэты цэнтар займаўся раней і займаецца цяпер гэтымі пытаньнямі, таму яму афіцыйна прадпісана гэта ў абавязак.
Але трэба было чакаць, што мусіць быць нейкае рашэньне ў прынцыпе. Прынамсі журналісты і інтэрнэт-карыстальнікі, перадусім інфармацыйных рэсурсаў, не выключалі, што нейкі падобны крок будзе зроблены. Аднак тое, што гэта мяркуецца зрабіць указам прэзыдэнта і так адкрыта – пакуль для нас нечаканасьць. Такія пытаньні, абсалютна зразумела, павінны, натуральна, рэгулявацца законам альбо на падставе закону аб СМІ пастановай ураду. А ў дадзеным выпадку гэта выносіцца на самы высокі ўзровень.
Тое, што гэта будзе ўмяшальніцтва ў інфармацыйную сфэру, -- цалкам зразумела. Тое, што гэта можа прывесьці да абмежаваньня свабоды інфармацыі, таксама відавочна. У выніку ж гэта можа стварыць цяжкасьці ў карыстаньні інтэрнэтам, у распаўсюдзе інфармацыі праз гэтую сетку”.